Сокал-шулёнак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Кобчык)
Сокал-шулёнак

Самец сокала-шулёнка
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Falco vespertinus Linnaeus, 1766

Арэал

выява

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  175656
NCBI  56351
FW  369017

Сокал-шулёнак, Кобчык, Сакол-жулёнак[1] (Falco vespertinus) — від драпежных птушак роду сокалаў.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Дробны сокал, прапорцыямі і паводзінамі падобны да пустальгі, але шырыня крылаў у яго меншая. Даўжыня птушкі 28-33 см, даўжыня крыла 23-35 см, размах крылаў 65-77 см, маса 130—197 г. Дзюба кароткая, адносна слабая. Самец цёмна-шызы (амаль чорны) з цагляна-чырвоным нізам жывата, і падвастоўем і «штанамі». Самка вохрыстая з шэрымі з папярочнай палоскай спінай, крыламі і хвастом, падоўжнымі стракацінамі на бруху, чорнымі вусамі. Маладыя птушкі бураватыя з бялявым нізам у падоўжных стракацінамі. Лапы, васковіца і кола вакол вачэй у птушак чырвоныя або аранжавыя, у маладых — жоўтыя. Кіпцюры бялёса-бурыя.

Экалогія[правіць | правіць зыходнік]

Харчуецца амаль выключна буйнымі насякомымі — стракозамі, жукамі, конікамі і інш. Зрэдку ловіць дробных грызуноў, яшчарак. З птушак палюе, у асноўным, на вераб’ёў, але можа загнаць і больш вялікую птушку, як голуб. Палююць днём, насуперак лацінскай відавой назве «vespertinus» — «вячэрні». Гняздуюць у пакінутых гнёздах крумкачовых, часам у дуплах, нішах або норах. Можа ўтвараць калоніі да 100 пар. Прылятаюць з зімоўкі ў траўні, адлёт ранні (у жніўні). Размнажэнне позняе, што звязана з перыядам размнажэння саранчы і іншых буйных насякомых. Мігруюць, у адрозненне ад большасці сокалаў, зграямі.

Зноскі

  1. Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с.