Перайсці да зместу

Кодэкс фітасацыялагічнай наменклатуры

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Кодэкс фітасацыялагічнай наменклатуры — дакумент, які вызначае парадак вылучэння новых сінтаксонаў, канструяванне іх назваў, іх змяненне і скасаванне. Мэта Кодэкса — ахова прыярытэтных правоў навукоўцаў, якія ўпершыню апісалі той або іншы сінтаксон, строгія правілы канструявання назваў і патрабаванне абавязковага дакументавання апісваемых сінтаксонаў фітасацыялагічнымі табліцамі (г. зн. табліцамі поўных геабатанічных апісанняў). Сінтаксон, апісаны ў адпаведнасці з патрабаваннямі Кодэкса, валодае валіднасцю (законнасцю) і прызнаецца ўсімі фітацэнолагамі. Упершыню апублікаваны ў 1976 годзе. На рускай мове — у 1988 годзе.