Конрад (пфальцграф Рэйнскі)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Конрад (пфальцграф Рэйнскі)
 
Дзейнасць: арыстакрат
Нараджэнне: каля 1134
Смерць: 9 лістапада 1195
Пахаванне:
Дынастыя: Род Гогенштаўфенаў
Бацька: Фрыдрых II Аднавокі
Маці: Agnes of Saarbrücken[d]
Жонка: Ірмінгард[d]
Дзеці: Агнэса Гогенштаўфен[d]

Конрад Швабскі (ням.: Konrad der Staufer; каля 1135 — 9 лістапада 1195) — пфальцграф Рэйнскі ў 11561195  гадах, з дынастыі Гогенштаўфенаў. Сын Фрыдрыха Аднавокага, герцага Швабіі і яго другой жонкі Агнэс Саарбрукенскай. У яго быў адзінакроўны брат Фрыдрых I Барбароса, імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі.

У 1156 годзе імператар Фрыдрых I Барбароса перадаў Конраду ва ўладанне Пфальцграфства Рэйнскае і прызначыў яго фогтам манастыра Шонау ў Одэнвальдзе. Пры Конрадзе Гайдэльберг (каля якога знаходзіўся манастыр) пачаў развівацца як горад. Ад шлюбу з Ірмінгард Хенебергскай Конрад атрымаў ва ўладанне Лоршскі манастыр.

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

Конрад быў жанаты першым шлюбам на дачцы Готфрыда I, графа Шпонгайма, якая памерла каля 1160 года. Іх адзіны сын памёр каля 1188  года.

Каля 1160 года Конрад ажаніўся з Ірмінгард (пам. 1197), дачкой Бертольда I, графа Хенеберга. Дзеці:

Конрад і абедзве яго жонкі былі пахаваны ў манастыры Шонау. Сыны Конрада не выжылі, і ўсе ўладанні перайшлі да яго дачкі Агнэс і яе мужа Генрыха Вельфа, які стаў пфальцграфам пад імем Генрых V.


Папярэднік:
Герман III Штахлекскі
Пфальцграф Рэйнскі
11561195
Пераемнік:
Генрых V Вельф