Кофта

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Кофта — прадмет шарсцянога вязанага адзення для верхняй часткі цела з зашпількай знізу даверху спераду.

Кофта стала асновай для з'яўлення астатніх прадметаў плечавога вязанага адзення — свэтраў, пуловераў, джэмпераў, жакетаў. 

Кофта як прадмет адзення вядомая шмат стагоддзяў. Па некаторых дадзеных, кофты вязалі і насілі яшчэ ў старажытным Егіпце. Цалкам дакладна вядома, што кофты ў якасці ўцяпляльнага слоя ў вопратцы насілі ў Еўропе, пачынаючы з XIII стагоддзя.

Этымалогія[правіць | правіць зыходнік]

Слова «кофта» запазычана з еўрапейскіх моў — польскай, а ў той у сваю чаргу ад шведскага kofta — з германскіх моў (пар. шведскае kofta «кароткае сукенка, плашч»). Само германскае слова запазычана з турэцкага — «кафтан». Верагодна, у рускую мову слова кофта прыйшло непасрэдна з цюркскіх моў ад слова «кафтан».

Кардыганы[правіць | правіць зыходнік]

Адной з разнавіднасцей кофты з'яўляецца кардыган (англ.: cardigan) — вязаны шарсцяны жакет па постаці, без каўняра, з глыбокім выразам.

Названы ў гонар сёмага графа Кардыгана, якому прыпісваюць вынаходніцтва гэтага прадмета адзення з мэтай уцяплення форменнага мундзіра.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

  • Пуловер
  • Джэмпер
  • Світар

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]