Коханаўскі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Коханаўскі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці
Заснавана 1971
Дырэктар Рэцкі Валерый Георгіевіч
Тып ліцэй[d]
Вучняў Віцебская вобласць, Талачынскі раён, г. п. Коханава, вуліца Аршанская, 94.
Сайт kgplsp.vitebsk-region.edu.by/…

Коханаўскі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці — установа прафесійнага навучання ў гарадскім пасёлку Коханава.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

14 мая 1971 года было заснавана Коханаўскае сельскае прафтэхвучылішча № 46. У 1984 годзе ўстанова змяніла назву на сярэдняе прафесійна-тэхнічнае вучылішча, а ў 1989 г. — на прафесійна-тэхнічнае вучылішча.

З 1989 года кіраўніком установы з’яўляецца Валерый Георгіевіч Рэцкі. З 1 лістапада 2009 года ўстанова адукацыі перайменавана ў «Коханаўскі дзяржаўны прафесіянальны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці».

У 2019 годзе тут атрымліваюць адукацыю 144 навучэнцы, з іх 5 дзяўчынак.

Установа вядзе работу па перападрыхтоўцы вадзіцеляў на катэгорыі C, BE, CE, B, D, F[1].

Былыя назвы[правіць | правіць зыходнік]

  • Коханаўскае сельскае прафтэхвучылішча № 46
  • Коханаўскае сярэдняе прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 173 сельгасвытворчасці
  • Коханаўскае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 173
  • Коханаўскае дзяржаўнае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 173 сельскагаспадарчай вытворчасці

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Антонов, С. Лицей для эффективной занятости / С. Антонов // Витебские вести. — 2019. — 8 июня. — С. 3.
  • Бирюков, В. «Достижения лицеистов и есть для меня самое в жизни дорогое» / В. Бирюков // Наша Талачыншчына. — 2019. — 12 кастр. — С. 3.
  • Бирюков, В. Мал золотник, да дорог: Кохановский профессиональный лицей сельскохозяйственного производства отметил свое 40-летие / В. Бирюков // Віцебскі рабочы. — 2011. — 20 дек. — С. 6.
  • Лебедева, О. Кузница кадров для села / О. Лебедева // Витебские вести. — 2017. — 6 апр. — С. 21.
  • Рэцкі, В. Г. Коханаўскі ліцэй дае хадавыя спецыяльнасці і моладзі, і вопытным работнікам / В. Г. Рэцкі; запісаў С. Абрамовіч // Наша Талачыншчына. — 2019. — 27 лют. — С. 3.