Кракаўская акадэмія мастацтваў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кракаўская акадэмія мастацтваў імя Яна Матэйкі ў Кракаве
Выява лагатыпа
Заснаваны 1818
Тып дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова
Рэктар Адам Усялкоўскі[1]
Студэнты ~1120
Выкладчыкаў 85
Размяшчэнне Польшча Кракаў, пл. Матэйкі 13
Юрыдычны адрас Польшча, Кракаў, пл. Матэйкі 13
Узнагароды
камандор з зоркай ордэна Адраджэння Польшчы
Сайт Akademia Sztuk Pięknych im. Jana Matejki w Krakowie
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кракаўская акадэмія мастацтваў імя Яна Матэйкі ў Кракаве (польск.: Akademia Sztuk Pięknych im. Jana Matejki w Krakowie) — найстарэйшая мастацкая вышэйшая навучальная ўстанова ў Польшчы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Заснавана ў 1818 годзе. Першапачаткова працавала як Школа рысунку і жывапісу пры факультэце літаратуры кракаўскага Ягелонскага ўніверсітэта (заснаваны ў 1364).

Пасля аддзялення ад універсітэта ў 1873, стала Школай вытанчаных мастацтваў, першым дырэктарам якой быў вядомы польскі гістарычны жывапісец Ян Матэйка (1838—1893), які адыграў вялікую ролю ў фарміраванні мастацкай супольнасці Кракава і выхаванні многіх выдатных студэнтаў, якія сталі вядомымі дзеячамі культуру Польшчы. З 1979 года акадэмія носіць яго імя.

Выкладчыкамі і прафесарамі навучальнай установы былі Ф. Цынк, А. Грыдлеўскі, Л. Лефлёр

Пасля смерці Я. Матэйкі, важную ролю ў дзейнасць Школы адыграў рэктар Юліян Фалат, які кіраваў ёю з 1875 па 1909, вядомы мастак-пейзажыст і выдатны рэфарматар, пры якім у 1900 Школа стала Акадэміяй вытанчаных мастацтваў. Ініцыяваў развіццё ў Акадэміі новых творчых плыняў і арганізаваў, акрамя жывапісу, навучанне графіцы і архітэктуры. Запрасіў на педагагічную працу шэраг вядомых майстроў, у тым ліку, Т. Аксянтовіча, В. Вейса, С. Выспянскага, Л. Вычулкоўскага, К. Лашчка, Я. Мальчэўскага, Ю. Мехофера, Ю. Панкевіча, Я. Станіслаўскага і інш.

Факультэты[правіць | правіць зыходнік]

  • дызайну інтэр'ера
  • прамысловага дызайну
  • графікі
  • захавання (кансервацыі) і рэстаўрацыі твораў мастацтва
  • жывапісу
  • скульптуры

Акрамя таго, пры Акадэміі працуюць міжфакультатыўная кафедра тэорыі і гісторыі мастацтва, курсы замежных моў і фізічнай культуры.

Зноскі

  1. З верасня з.г. на 2012-2016 навучальныя гады рэктарам Акадэміі абраны прафесар Станіслаў Табіч

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]