Красавіцкае каханне

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Артур Х'юз[1]
Красавіцкае каханне. 18551856
April Love
Матэрыял палатно, алей
Тэхніка рукапіс
Памеры 89 × 50 см
Галерэя Тэйт, Лондан
(інв. N02476 і NG2476)

«Красавіцкае каханне» (англ.: April Love) — карціна мастака-прэрафаэліта Артура Х'юза, напісаная паміж 1855 і 1856 годам. Упершыню была выстаўлена Каралеўскай акадэміяй мастацтваў у 1856 годзе.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Карціна паказвае маладую пару ў часе эмацыйнага крызісу. Постаць мужчыны ледзь заўважная, яго галава выглядвае з-пад левай рукі маладзіцы. Яе позірк скіраваны на ўпалыя пялёсткі кветак на падлозе, якія сімвалізуюць канец вясны і ранняга кахання.

На першым паказе Х'юз прадставіў палатно ўрыўкам з верша Альфрэда Тэнісана «Дачка млынара»:[2]

Love is hurt with jar and fret,
Love is made a vague regret,
Eyes with idle tears are set,
Idle habit links us yet;
What is Love? For we forget.
Ah no, no.

Лонданская галерэя Тэйт набыла гэтую карціну ў 1909 годзе, якая захоўваецца там і па сённяшні дзень. Першапачатковым уладальнікам карціны быў Уільям Морыс[3].

Мадэллю для фігуры маладзіцы была Трайфена Форд (Tryphena Ford), з якой Х'юз ажаніўся ў 1855 годзе[4].

Зноскі

  1. https://artuk.org/discover/artworks/april-love-117702 Праверана 5 чэрвеня 2023.
  2. April Love, Arthur Hughes.
  3. April Love(недаступная спасылка) - Entry at Tate.org.uk. Accessed 24 March 2007.
  4. Arthur Hughes - Biography Архівавана 22 ліпеня 2011. on Humanities.web. Accessed 24 March 2007.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]