Краснапольскі гісторыка-этнаграфічны музей

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Краснапольскі гісторыка-этнаграфічны музеймузей, заснаваны ў г.п.Краснаполле паводле рашэння Краснапольскага раённага Савета народных дэпутатаў ад 19.11.1991 г. Адкрыты для наведвальнікаў у 1994 г. у былым будынку раённага вузла сувязі. Музеем кіравалі В.М.Коршыкаў, В.І.Лазовік. З 2004 г. дырэктар А.В.Васількова.

Асноўны фонд музея (2008) налічвае 3049 адзінак захоўвання, навукова-дапаможны — 375 адзінак Агульная плошча экспазіцыі 222 м². Найбольш значныя калекцыі: нумізматыкі, фалерыстыкі, зброі, фотаздымкаў, ручнікоў, народнага адзення.

У музеі дзейнічаюць 4 экспазіцыйныя і выставачная залы. Экспазіцыя «Боль Чарнобыля» прадстаўлена фотаздымкамі і дакументамі, якія расказваюць аб ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі ў Краснапольскім раёне, перасяленні жыхароў раёна з забруджаных месцаў, аб пакінутых населеных пунктах раёна, аздараўленні і адпачынку дзяцей. Змешчаны пералік адселеных вёсак Краснапольшчыны. Частку залы займае дыярама «Радаўніца», прысвечаная ўшанаванню памяці продкаў у пакінутых сёлах.