Кржыжыкавы фантаны
Кржыжыкавы фантаны (чэшск.: Křižíkova fontána) — комплекс спяваючых фантанаў, размешчаных у павільёнах Пражскіх выставак . Названы ў гонар галоўнага інжынера Францішка Кржыжыка . Былі пабудаваны да адкрыцця Першай Чэшскай індустрыяльнай выстаўкі дынастыі Габсбургаў у 1891 годзе.
Лічацца ўнікальным еўрапейскім здабыткам. У басейне памерам 25 на 45 метраў размешчаны водныя кольцы, увянчаныя 3.000 распыляльнікаў і кіруемыя 49 помпамі, агульная даўжыня труб складае каля 2-х кіламетраў. Месцы для гледачоў вырашаны ў выглядзе амфітэатра, разлічанага на 6 тысяч гледачоў. Працягласць паказу — 40 хвілін, паказ ідзе кожную гадзіну, пачынаючы з 20:00[1].
Зноскі
- ↑ Афіцыйны сайт www.krizikovafontana.cz
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Афіцыйны сайт Архівавана 13 снежня 2011. (чэшск.) (англ.) (ням.) (ісп.)