Крыніца (гідралогія)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Крыніца

Крыні́ца — натуральны выхад падземных водаў на наземную паверхню на сушы або пад вадой (падводная крыніца).

На ўтварэнне крыніц могуць уплываць розныя фактары:

  • перасячэнне ваданосных гарызонтаў адмоўнымі формамі сучаснага рэльефу (напрыклад, рачнымі далінамі, ярамі, азёрнымі катлавінамі);
  • геалагічна-структурнымі асаблівасцямі мясцовасці (наяўнасцю расколінаў, зонаў тэхнічных парушэнняў, кантактаў вывяржаных і асадкавых пародаў);
  • фільтрацыйнай неаднастайнасцю водаўтрымальных пародаў і інш.

Крыніцы бываюць: узыходзячымі — напорнымі і спадаючымі — безнапорнымі; часова дзейнымі (сезоннымі) і пастаянна дзейнымі і інш.

Паводле тэмпературы крыніцы падзяляюцца на халодныя, цёплыя, гарачыя і кіпячыя.

Таксама вылучаюць крыніцы ў залежнасці ад сілкавання вылучаюць грунтавай або артэзіянскай вадой.

Хімічны і газавы склад крыніц зазвычай разнастайны; ён вызначаецца пераважна складам падземных водаў і агульнымі гідрагеалагічнымі ўмовамі раёну.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Источники, ключи или родники // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). — СПб., 1890—1907.
  • Овчинников А. М. Общая гидрогеология. М., 1954.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]