Крысі Моран

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Крысі Моран
англ.: Crissy Moran
Crissy Moran.jpg
Дата нараджэння: 22 снежня 1975(1975-12-22) (43 гады)
Месца нараджэння:
Грамадзянства:
Месца працы:
Прафесія: порнаактрыса, мадэль, кінаактрыса
IMDb: nm1386444
crissyoutlaw.com
Commons-logo.svg Крысі Моран на ВікіСховішчы

Крысі Моран (англ.: Crissy Moran) — амерыканская фотамадэль, актрыса, нарадзілася 22 снежня 1975, у Сан-Дыега штат Каліфорнія.

У школе Крысі Моран заўсёды была сарамлівая, таму ў яе амаль не было сяброў. Яна ніколі не жадала быць у цэнтры ўвагі і прыкладвала ўсе высілкі каб тамака не апынуцца. З тымі нешматлікімі сябрамі, якія былі, яна выдатна ладзіла і дапамагала ва ўсім.

Па канчатку школы Крысі Моран уладкавалася на працу ў горадзе. На працягу 4 гадоў Крысі Моран працавала на 2-х, а то і на 3-х, працах адначасова, каб зарабляць больш грошай. А ў наступстве, калі яна ўладкавалася на поўны працоўны дзень у офіс, Крысі адкрыла для сябе інтэрнэт.

31 кастрычніка 1999 адбылася першая фотасесія з Крысі Моран. Яна сустрэлася з прафесійным фатографам, які рабіў пышныя здымкі аголенай натуры Крысі Моран. Крысі адпраўляла гэтыя здымкі на сайты мадэльных агенств, за што атрымлівала невялікую ўзнагароду. Кожны ўік-энд яна праводзіла фотасесіі, аплачваныя мадэльным агенством. А пазней прыбытак ад працы мадэллю дазволіў сысці ёй з асноўнай працы і ажыццявіць сваю мару. Яна пачала рэгулярна ездзіць у Лос-Анжэлес на аплачваныя здымкі, а пазней пазнаёмілася са сваім персанальным менеджэрам. Ён быў натхнёны ад працы з Крысі і завальваў яе працай.

Пазней яна пераехала ў горад Тампа і адкрыла свой першы платны вэб-сайт.

6 кастрычніка 2006 года Крысі Моран заявіла аб тым, што прыняла хрысціянства і пакідае мадэльны бізнес. Таксама Крысі абяцала выдаліць усё фота на сваіх сайтах. Нягледзячы на гэта яе папулярнасць не згасае.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]