Ксандэр Берклі
Ксандэр Берклі | |
---|---|
Дата нараджэння | 16 снежня 1955 (68 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Жонка | Sarah Clarke[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | акцёр, кінаакцёр, тэлеакцёр, акцёр агучвання, кінапрадзюсар |
IMDb | ID 0075359 |
xanderberkeley.net | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аляксандр (Ксандэр) Харпер Берклі (англ.: Alexander «Xander» Harper Berkeley; нар. 16 снежня 1955, Бруклін, Нью-Ёрк) — амерыканскі акцёр. Найбольш вядомы па ролі Джорджа Мэйсана ў серыяле «24», а таксама па ролі Персі ў серыяле «Мікіта».
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Ксандэр Берклі нарадзіўся 16 снежня 1955 года ў Брукліне, штат Нью-Ёрк, але пражыў большую частку свайго жыцця ў Нью-Джэрсі. Ён вучыўся ў Гэмпшырскім каледжы, а таксама працаваў у пяці тэатрах філіяла каледжу, пры падтрымцы Каледжа Сміта, Каледжа Маўнт Холіёк, Каледж Эмхёрста, і ўніверсітэта штата Масачусетс. Берклі працаваў у рэгіянальных і рэпертуарных тэатрах, пасля выступлення ў Брадвейскім тэатры, жывучы пры гэтым у Нью-Ёрку.
Пачаў здымацца ў кіно ў 1981 годзе. З тых часоў сыграў больш за ў 240 фільмах і серыялах. Агучыў персанажаў шэрагу мультсерыялаў.
У 2003 годзе быў намінаваны на прэмію Гільдыі кінаакцёраў ЗША ў катэгорыі «Лепшы акцёрскі склад у драматычным серыяле» за ролю ў серыяле «24».
З 2016 па 2018 год здымаўся ў серыяле «Хадзячыя мерцвякі».
Берклі жанаты з актрысай Сарай Кларк. У гэтым шлюбе нарадзіліся дзве дачкі: Олвін Харпер (23 верасня 2006 года) і Роўан (сакавік 2010 года).