Ксіларыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ксіларыя

Xylaria hypoxylon
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Xylaria


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  37991
EOL  18922
MB  5832

Ксіларыя (Xylaria) — род грыбоў сямейства Xylariaceae. Назва была ўпершыню апублікавана ў 1789 годзе[1] і паходзіць ад грэчаскага слова xýlon, што азначае дрэва.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Стромы вертыкальныя, цыліндрычныя, булавападобныя, ніткападобныя, лапатападобныя, прамыя або адагнутыя. Перытэцыі ў перыферычным пласце стромы пагружаныя, з часам злёгку выступаюць, шарападобныя або яйкападобныя. Аскі цыліндрычныя, 8-споравыя. Споры эліптычныя або тупа-верацёнападобныя, аднаклетачныя, чорныя. Канідыяльнае споранашэнне развіваецца на паверхні маладой стромы, пакрываючы яе шэрым або бялёсым налётам.

Віды[правіць | правіць зыходнік]

Па стане на 18 лістапада 2019 года база Species Fungorum уключае 240 відаў роду Xylaria[2].

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Xylaria. www.mycobank.org. Архівавана з першакрыніцы 20 грудня 2018. Праверана 1 мая 2019.
  2. speciesfungorum.org. Архівавана з першакрыніцы 31 жовтня 2020.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Schrank, F. von P. 1789. Baierische Flora. 1:1-753 — P.200