Культура пячор

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Культура пячор, у якой прасочваецца прыкметны ўплыў усходніх культур, была распаўсюджаная ў цэнтральнай частцы Іспаніі каля 4000 — 3000 гг. да н. э. Названа так таму, што большасць матэрыялаў гэтай культуры выяўлена ў пячорах.

Па сваім характары ў асноўным была неалітычнай, адчула уплыў мегалітычных культур Іберыі. Прасочваюцца асобныя перажыткі мезаліту. Знойдзены кераміка з канічным дном і кардыяльным арнаментам, каменныя сякеры, круглявыя ў перасеку, цяслы, долаты. Жыллё размешчана галоўным чынам у пячорах. У ліку свойскіх жывёл (акрамя паўсюдна сустракальнага ў неаліце сабакі) буйны рагаты скот, козы, авечкі і свінні. Земляробства насіла зачаткавы характар, а паляванне захоўвала яшчэ вялікае значэнне, аб чым, у прыватнасці, сведчаць малюнкі на стэнах пячор і прыбудаваных да іх укрыццяў з выявамі (ва ўмоўнай манеры) дзікіх жывёл і эпізодаў палявання. Пахаванні, якія сустракаюцца ў пячорах — асобныя скурчаныя трупапалажэнні.

Каля 3000 г. да н. э. новая хваля мігрантаў з усходу дае пачатак альмерыйскай культуры.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Монгайт А. Л. Археология Западной Европы. Каменный век. М. 1978.
  • Р. Bosch-Gimpera. La Formacion de los Pueblos de Espana. Mexico, 1946.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]