Кулямёт Максім
Кулямёт Максім | |
---|---|
![]() | |
Апісанне | |
Тып: | станкавы кулямёт |
Краіна: |
![]() |
Гады эксплуатацыі: | з 1883 года |
Гісторыя мадэлі | |
Канструктар: | Х.С.Максім |
Серыйны выпуск: | 1883—1945 |
Характарыстыкі | |
Маса, кг: | 27,2 |
Даўжыня, мм: | 1067 |
Даўжыня ствала, мм: | 721 |
Калібр, мм: | 7,62; 7,92; 7,7 (.303); 7,5; 8 мм |
Патроны: |
|
Боезабеспячэнне: | кулямётная стужка на 250 патронаў |
Характарыстыкі пры выкарыстанні стандартнага патрона | |
Кулямёт Максім (англ.: Maxim gun) — кулямёт, які стаў адным з родапачынальнікаў аўтаматычнай зброі ў свеце.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1873 годзе Х. Максім стварыў першы ўзор аўтаматычнай зброі — кулямёт «Максім». 10 гадоў спатрэбілась на абдумванне, разлікі і ўдасканаленне канструкцыі ў чарцяжах. У ЗША вынаходка нікога не зацікавіла, таму Максім эміграваў у Вялікабрытанію, дзе яго распрацоўкай зацікавіўся брытанскі банкір Натаніэль Ротшыльд, які пагадзіўся фінансаваць вытворчасць кулямёта.
Пасля паспяховай дэманстрацыі сваёй вынаходкі ў Швейцарыі, Італіі і Аўстрыі Х. Максім прыехаў у Расію з паказальным узорам кулямёта 45-га калібру (11,43 мм). Зброя прайшла выпрабаванні на палігоне. 8 сакавіка 1888 года з кулямёта страляў імператар Аляксандр III.
У пачатку 1899 года за пастаўкі кулямётаў «Максім» узялося прадпрыемства «Сыновья Виккерс и Максим». Праз 2 гады кулямёт на колавым лафеце англійскага ўзору быў прыняты на ўзбраенне сухапутных войск. «Максім» масай 244 кг планавалася выкарыстоўваць для абароны фартэцый, для адбівання агнём масіраваных нападаў пяхоты праціўніка з загадзя абсталяваных пазіцый.
У сакавіку 1904 года пачалася серыйная вытворчасць кулямётаў «Максім» на Тульскім зброевым заводзе. Тульскія збройнікі ўнеслі каля 200 змяненняў у канструкцыю кулямёта і істотна паменшылі яго вагу. Англійскі колавы лафет замянілі на палегчаны колавы станок А. Сакалова, а бранявы шчыт англійскага ўзору — на бронешчыт паменшаных памераў. Акрамя таго, А. Сакалоў спраектаваў скрыні для патронаў, двухколку для іх перавозкі, а таксама герметычныя цыліндры для скрынь з патронамі. У выніку, «Максім» узору 1910 г. са станком важыў прыкладна 62 кг. Да жніўня 1914 г. царская армія мела на ўзбраенні каля 4 тысяч кулямётаў.
«Максім» быў не толькі самым першым кулямётам, але і самым прымянімым відам зброі (выкарыстоўваўся ў абедзвюх сусветных і ў многіх лакальных войнах). Апошні факт ужывання кулямёта зафіксаваны ў 1969 годзе падчас савецка-кітайскага пагранічнага канфлікту на Даманскім востраве[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Кулямёт «Максім»(недаступная спасылка)