Куна (валюта)
Выгляд
| Куна | |||
|---|---|---|---|
| * харв.: kuna | |||
| | |||
| Коды і сімвалы | |||
| Коды ISO 4217 | HRK | ||
| Сімвалы | kn | ||
| Тэрыторыя абарачэння | |||
| Краіна-эмітэнт |
|
||
| Вытворныя і паралельныя адзінкі | |||
| Дробныя | ліп | ||
| Уведзена | 30 мая 1994 | ||
| Валюта-папярэднік | Croatian dinar[d] | ||
| Эмісія і выраб монет і банкнот | |||
| Эмісійны цэнтр (рэгулятар) | Харвацкі народны банк | ||
| Вытворца банкнот | Giesecke+Devrient[d] | ||
Куна (kuna) — гістарычная грашовая адзінка Харватыі. Назва звязана з адной з асноўных гістарычных даграшовых адзінак славян — скуркай куніцы. Міжнародны код у сістэме ISO 4217 — HRK. Адна куна ўраўноўваецца 100 ліпам. На 2004 год адзін еўра прыкладна адпавядаў 7,5 кунам. З 1 студзеня 2023 года заменена на еўра.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Куна была ўведзеная наўзамен харвацкага дынара ў 1994 годзе пасля атрымання Харватыяй незалежнасці (харвацкі дынар незадоўга перад гэтым быў уведзены замест югаслаўскага дынара). Да гэтага аналагічную назву ў 1940-х гадах мела грашовая адзінка Незалежнай дзяржавы Харватыі, дзе правіў прафашысцкі рэжым.
Абменныя курсы
[правіць | правіць зыходнік]- На Yahoo! Finance: AUD | CHF | EUR | GBP | JPY | USD
- У Харвацкім Цэнтрабанку Архівавана 19 красавіка 2016.