Купал Узнясення

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Купал Узнясення
31°46′42″ пн. ш. 35°14′06″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Дата заснавання 1140
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Купал Узнясення, Куба́т аль-Мірадж (араб. قبة المعراج‎‎, англ.: Qubbat al-Miraj) — манумент (не мячэць) на Храмавай гары ў Іерусаліме, побач з мячэццю Аль-Акса. Пабудаваны ў памяць пра ўзнясенне прарока Мухамеда на нябёсы, у суправаджэнні анёла Джабраіля, якое адбылося ў 619 годзе. Размешчаны на поўнач ад Купала Скалы (Куба́т ас-Сахра)[1].

Гісторыя стварэння[правіць | правіць зыходнік]

Час першай пабудовы купала прыблізна вызначаецца эпохай амеядаў ці абасідаў (яго згадваюць у 903 годзе Ібн аль-Факіх і ў 985 годзе Аль-Мукадасі) у ліку двух «малых купалаў», нароўні з Купалам Прарока (Кубат Джыбрыль). Купал Узнясення, які існуе цяпер, пабудаваў пры аюбідах у 1200 годзе губернатар Іерусаліма англ.: Izz ad-Din az-Zanjili, выкарыстаўшы для гэтага матэрыял з разбуранай пабудовы крыжакоў[2].

Адзначаецца, што Купал Узнясення капіруе ўвянчаную купалам капліцу, раней пабудаваную крыжакамі на месцы ўзнясення Ісуса Хрыста[3].

Зноскі