Перайсці да зместу

Курсус

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Курсус планус)

Курсус (лац.: Cursus — бегчы) — сярэднявечны тэрмін для азначэння рытмічнай сістэмы, якая выкарыстоўваецца для ўпрыгожвання літаратурнай прозы, афіцыйных дакументаў, прамоў і г.д.

Існуюць тры асноўных тыпы курсусу:

  • Курсус велакс (лац.: cursus velox — хуткі бег): рытмічнае заканчэнне фразаў, у якіх заключнае слова чатырохскладовае і мае націск на перадапошнім складзе, а папярэдняе слова мае націск на трэцім ад канца складзе.
  • Курсус планус (лац.: cursus planus — роўны бег): рытмічнае заканчэнне фразаў, у якіх два заключныя словы маюць націск на перадапошнім складзе, прычым апошняе слова павінна быць трохскладовым.
  • Курсус тардус (лац.: cursus tardus — павольны бег):

З гэтых трох найбольш распаўсюджаным з'яўляецца курсус велакс.

Акрамя таго, ёсць яшчэ адзін тып, які рэдка выкарыстоўваецца і, хутчэй за ўсё прыдуманы толькі ў дванаццатым стагоддзі:

  • Курсус (тры)спандыакус (лац.: cursus (tri)spondiacus)