Лацінская мова

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Лацінская
Саманазва:

Lingua Latina

Краіны:

Сцяг Ватыкана Ватыкан
Flag of the Sovereign Military Order of Malta.svg Мальтыйскі ордэн
першапачаткова — Старажытны Рым

Рэгіёны:

Заходняя і Паўднёвая Еўропа, Блізкі Ўсход, Паўночная Афрыка (у I-V стст.)

Афіцыйны статус:

Сцяг Ватыкана Ватыкан

Арганізацыя, якая рэгулюе:

Рымска-каталіцкая царква

Вымерла:

Пісьмовая мова выцеснена раманскімі і германскімі мовамі ў XII-XV стст. (ва Усходняй Еўропе ў XVII ст.), у навуцы захоўвалася ў XVIII ст., у біялогіі, медыцыне, правазнаўстве і каталіцтве дагэтуль
Вусная мова: развілася ў раманскія мовы к IX-XII стст.

Класіфікацыя
Катэгорыя:

Мовы Еўразіі

Індаеўрапейская

Італійскія
Лацінская
Пісьменнасць:

лацініца

Моўныя коды
ISO 639-1:

la

ISO 639-2:

lat

ISO 639-3:

lat

Гл. таксама: Праект:Лінгвістыка

Лаці́нская мова, або лаці́на, таксама латы́нь, (лац.: Lingua Latina) — мёртвая мова з індаеўрапейскай моўнай сям'і (італійскай моўнай групы), якая істотна паўплывала на лексікон многіх моў свету. Афіцыйная мова Ватыкана і каталіцкай царквы. Ужываецца ў біялогіі і медыцыне. Алфавіт — лацінскі. Паводле граматычнага ладу — флектыўная.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Lapis niger (літаральна «Чорны камень») — адзін з найбольш ранніх помнікаў (6—5 стст. да н.э.) з надпісам на лацінскай мове.

На лацінскай мове размаўляла племя лацінаў у вобласці Лацый (лац.: Latium), у заходняй частцы сярэдняй Італіі з цэнтрам (з 8 ст. да н. э.) у Рыме. Першыя старажытныя пісьмовыя помнікі датуюцца 6-м ст. да н.э.

Паступовае распаўсюджванне лацінскай мовы за межы Рыма і выцясненне іншых моў старажытнай Італіі пачынаецца з 4—3 стст. да н. э. Лацінізацыя Апенінскага паўвострава (за выключэннем поўдня Італіі і Сіцыліі, дзе захоўвалася грэчаская мова) у асноўным закончылася к 1 ст. да н. э. Далейшыя заваяванні рабаўладальніцкага Рыма прывялі да распаўсюджвання лацінскай мовы ў Паўночнай Афрыцы, Іспаніі, Галіі, Брытаніі, прырэйнскай Германіі, у Рэцыі, Паноніі і Дакіі. Лацінская мова была дзяржаўнай мовай Рымскай імперыі і, як дзяржаўная мова, уплывала на мясцовыя мовы рымскіх правінцый: кельцкія, іберыйскія, германскія мовы. У выніку на ўскраінах Рымскай імперыі складваліся дыялекты лацінскай мовы («вульгарная», ці народная латынь, лац.: latina vulgata).

У гісторыі лацінскай мовы антычнага часу вылучаюць некалькі перыядаў.

  • Архаічны перыяд, ад якога захавалася некалькі надпісаў 6—4 ст. да н.э., фрагменты старажытных законаў, урыўкі з сакральнага гімна сакліяў і інш.
  • Дакласічны перыяд (3—2 ст. да н.э.) — час станаўлення літаратурнай лацінскай мовы, у аснове якой дыялект Рыма; захаваліся камедыі Плаўта і Тэрэнцыя, фрагменты твораў іншых аўтараў.
  • Класічная, ці «залатая», латынь (1 ст. да н.э.) — мова з багатай лексікай, развітой навукова-філасофскай, палітычнай і тэхнічнай тэрміналогіяй, разнастайнасцю сінтаксічных сродкаў. Найбольшага развіцця дасягнула літаратура (Цыцэрон, Вергілій, Гарацый, Авідзій).
  • Паслякласічная, ці «сярэбраная», латынь (1 ст.), калі канчаткова склаліся фанетычныя і марфалагічныя нормы літаратурнай мовы, былі ўстаноўлены правілы арфаграфіі, якімі кіруюцца і пры сучасным выданні лацінскіх тэкстаў.
  • Позняя латынь (2—6 ст.) характарызуецца развіццём народна-размоўнай мовы. Узнікае разрыў паміж пісьмовай і народна-размоўнай мовай (народнай латынню, лац.: latina vulgata).

Пасля заняпаду Рымскай імперыі (5 ст.) з дыялектаў лацінскай мовы пачалі развівацца раманскія мовы (французская, італьянская, іспанская, румынская і г.д.), якія канчаткова абасобіліся ў 9 ст. Адзінства пісьмовай латыні захавалася, яна працягвала лексічна развівацца, стабілізаваліся асноўны слоўнікавы фонд і граматычны лад класічнай латыні.

Лацінская мова ў сярэднія вякі стала міжнароднай мовай навукі, школы, філасофіі, дыпламатыі, часткова літаратуры. На ёй пісалі Т. Мор, Эразм Ратэрдамскі, М. Капернік, Ф. Бэкан, І. Ньютан. Дзякуючы лацінскай мове культура Рыма і ўспрынятая ім грэчаская культура сталі набыткам чалавецтва. Еўрапейскія мовы адчулі на сабе ўплыў лацінскай мовы як крыніцы лексічнага ўзбагачэння і папаўнення палітычнай, навуковай і тэхнічнай тэрміналогіі. Лацінскі алфавіт абслугоўвае многія мовы свету.

У 16—18 ст. на ўсходнеславянскіх землях, у т.л. на Беларусі, лаціская мова выкладалася ў навучальных установах, выкарыстоўвалася ў справаводстве, дыпламатычнай перапісцы, пры напісанні навуковых трактатаў і літаратурных твораў. Яе добра ведалі і на ёй пісалі беларускія асветнікі Мікола Гусоўскі, С. Будны, Сімяон Полацкі і іншыя. Многія запазычанні з лацінскай мовы ўвайшлі ў беларускую мову (т.зв. лацінізмы).

У 20 ст. латынь застаецца мовай каталіцкай царквы, афіцыйнай мовай (разам з італьянскай) Ватыкана.

Характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Лацінская мова захоўвае многія архаічныя індаеўрапейскія рысы, што збліжае яе з хецкай мовай, індаіранскімі, кельцкімі мовамі.

Фанетыка мовы[правіць | правіць зыходнік]

Лацінская мова характарызуецца выразным вымаўленнем галосных і зычных, галосныя бываюць доўгія і кароткія, індаеўрапейскае s паміж галоснымі пераходзіць у r, проціпастаўленне прыдыхальных і непрыдыхальных зычных, характэрнае для многіх старых індаеўрапейскіх моў, у лацінскай мове адсутнічае.

Граматыка мовы[правіць | правіць зыходнік]

Латынь мае складаную сістэму скланення назоўнікаў, якія маюць пяць тыпаў скланення. У лацінскай мове выдзяляюць 6 склонаў (прыкладна як і ў славянскіх мовах), але ў множным ліку адзначаецца аманімія форм датыва і аблатыва. Прыметнік бывае трох родаў і дапасоўваецца да назоўніка ў родзе. Дзеяслоў валодае вельмі багатай сістэмай часоў з адрозніваннем імперфекта і перфекта ў прошлым часе. У лацінскага дзеяслова тры лады (абвесны, умоўны і загадны), два станы (незалежны і залежны), выдзяляецца чатыры спражэнні, ёсць мноства няправільных дзеясловаў.

Пераважны парадак слоў SOV, пры якім дзеяслоў займае апошняе месца ў сказе, архаічны.

Багацце флектыўных форм у спалучэнні з традыцыйнымі спосабамі словаўтварэння робіць лацінскую мову вельмі гнуткай і здольнай выражаць складаныя паняцці і сітуацыі.

Лексіка мовы[правіць | правіць зыходнік]

У лацінскай мове ёсць некаторая колькасць грэчаскіх запазычанняў, але асноўная частка яе лексікі ўласналацінская. Існуе шмат спосабаў словаўтварэння з дапамогай суфіксаў і прыставак.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Вікіпедыя

Вікіпедыя мае раздзел, напісаны
па-лацінску