Кэці Мак-Грат
| Кэці Мак-Грат | |
|---|---|
| Katie McGrath | |
| | |
| Дата нараджэння | 24 кастрычніка 1983 (42 гады) |
| Месца нараджэння | Дублін, Ірландыя |
| Грамадзянства |
|
| Адукацыя | |
| Прафесія | |
| Кар’ера | 2007 — цяпер. час |
| IMDb | 2692146 |
Кэці Мак-Грат (англ.: Katie McGrath) — ірландская актрыса.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Кэці Мак-Грат нарадзілася ў Дубліне ў 1983 годзе. Па заканчэнні Трыніці Каледжа пачала кар'еру журналісткі ў сферы моды, уладкаваўшыся ў рэдакцыю Image magazine. Працуючы касцюмерам на здымках гістарычнага тэлесерыяла «Цюдоры», атрымала запрашэнне на ўдзел у адным з эпізодаў[1]. Ёй настойліва рэкамендавалі сур'езна заняцца акцёрскай кар'ерай, і Мак-Грат адправіла свае партфоліа ў ірландскія агенцтвы па падборы акцёраў.
Адна з самых вядомых яе прац — роля Марганы ў чатырох сезонах тэлесерыяла «Мерлін». У 2009 годзе Кэці з'явілася ў першым эпізодзе пяцісерыйнай дакументальнай драмы The Queen, якая ілюструе жыццё брытанскага каралеўскага сямейства[2]. Ёй дасталася роля сястры каралевы Елізаветы — прынцэсы Маргарэт.
Выбраная фільмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]| Год | Беларуская назва | Арыгінальная назва | Роля | |
|---|---|---|---|---|
| тф | Damage | Рэйчэл | ||
| 2008 | с | Цюдоры | The Tudors | Бэс (у эпізодзе His Majesty's Pleasure) |
| ф | Эдэм | Eden | сяброўка Дэсі | |
| ф | Барвовая імга | Freakdog | Харыет Чэмберс | |
| тф | The Queen | прынцэса Маргарэт у юнацтве | ||
| 2008—2010 | с | Мерлін | Merlin | фея Моргана |
| ф | Christmas at Castlebury Hall | Джулс Дэйлі | ||
| ф | МЫ. Верым у каханне | W.E. | лэдзі Тэльма Фернес |
Зноскі
- ↑ The Sorcerer’s Apprentice (англ.)(недаступная спасылка). thegloss.ie. Архівавана з першакрыніцы 18 снежня 2008. Праверана 3 сакавіка 2010.
- ↑ Five actresses to play the Queen for C4 (англ.). guardian.co.uk. Праверана 25 красавіка 2010.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]| Кэці Мак-Грат у Вікіцытатніку | |
| Кэці Мак-Грат на Вікісховішчы |
- Katie McGrath на сайце «Internet Movie Database» (англ.)
- Katie McGrath Source Архівавана 12 чэрвеня 2011. — афіцыйны сайт актрысы