Кёльнская школа жывапісу

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Кёльнская школа жывапісу (ням.: Kölner Malerschule) — адна з самых уплывовых нямецкіх жывапісных школ у XV стагоддзі, якая сфармавалася ў Кёльне.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Кёльнская школа жывапісу — жывапіс на драўляных дошках, росквіт якой адносіцца да XIV—XV стст. Школа адыграла галоўную ролю ў развіцці іншых нямецкіх школ жывапісу. Найбуйнейшы прадстаўнік кёльнскай школы — Штэфан Лохнер, празваны майстрам Штэфанам Кёльнскім, які працаваў у Кёльне больш за 20 гадоў з пачатку 1430-х гадоў. Самы выбітны яго твор — выява Кёльнскага сабора, якая захоўваецца ў кёльнскім музеі Вальрафа-Рыхарца.

Да гэтай школы адносяць ананімнага мастака, празванага Майстар жыцця Марыі, па самым буйным яго творы — серыі сцэн з жыцця панны Марыі. Майстар жыцця Марыі працаваў у Кёльне ў перыяд позняй готыкі каля 1463—1490 гг.

Творы школы прадстаўлены ў многіх музеях свету, але найбольшая іх колькасць знаходзіцца ў Кёльне.