Кіеўская духоўная семінарыя
Кіеўская духоўная семінарыя | |
---|---|
Год заснавання | 1817 |
Канфесія | Праваслаўе |
Царква | Руская Праваслаўная Царква |
Размяшчэнне | |
Сайт | kdais.kiev.ua/index.php?… |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Кіеўская духоўная семінарыя (укр.: Київська духовна академія і семінарія) — вышэйшая спецыяльная навучальная ўстанова Украінскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхата.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Семінарыя была заснавана ў сувязі з выданнем новага Устава духоўных школ Рускай праваслаўнай царквы ад 1808 года і ўводзіла трохступеньчатую сістэму навучання. Семінарыя пачала сваю працу 27 кастрычніка 1817 года.
У гады грамадзянскай вайны семінарыя спыніла сваё існаванне.
У 1945 годзе Савет Міністраў СССР даў сваю згоду на адкрыццё ў Кіеве пастырска-багаслоўскіх курсаў. У 1946 годзе пачаўся працэс ператварэння курсаў у духоўныя семінарыі, і Кіеўская духоўная семінарыя была ўрачыста адкрыта 18 лютага 1947 года.
У 1959 годзе ўлады пачалі падрыхтоўку да закрыцця Кіеўскай семінарыі. 8 чэрвеня 1960 года Навучальны камітэт пры Святым Сінодзе прыняў рашэнне пра закрыццё семінарыі. Студэнты былі переведзены ў Адэскую духоўную семінарыю.
У 1989 годзе быў атрыманы дазвол улад на адраджэнне Кіеўскай духоўнай семінарыі.
Рэктары
[правіць | правіць зыходнік]- Канстанцін (Булычоў) (1900—1901)
- Філарэт (Дзенісенка) (1958—1960)