Кікладскія ідалы
Кікладскія ідалы — невялікія антрапаморфныя статуэткі з мармуру з выяўленай геаметрызацыяй формаў, характэрныя для кікладскай цывілізацыі . Фігуркі, якія пераважна датуюцца III—II тысячагоддзем да н.э., з’яўляюцца самымі яркімі помнікамі кікладскага мастацтва.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Памер статуэтак вагаецца ад некалькіх цаляў да двух — двух з паловай футаў у вышыню. Часцей за ўсё старажытныя майстры малявалі аголеную жаночую фігуру са скрыжаванымі на грудзях рукамі і шчыльна сціснутымі канечнасцямі ног[1]. Ідалы створаны ў старажытных, амаль неалітычных формах, якія зведзеныя да чыстай абстракцыі, але захоўваюць магічную сілу фетыша[2]. Гэта мастацтва тлумачыла чалавечае цела ў геаметрычных формах, надаючы яму велізарную грубую моц, што заключана ў межы лінейнага абрыса[2]. У ідалаў былі расфарбаваныя вочы, вусны і іншыя дэталі[2].
Прызначэнне
[правіць | правіць зыходнік]Даследчыкі мяркуюць, што кікладскія ідалы, хутчэй за ўсё, выкарыстоўваліся з рэлігійнымі мэтамі. Паколькі большая частка статуэтак паказвае цяжарных жанчын, то можна выказаць думку пра прысвечанасць гэтай скульптуры багіні ўрадлівасці.
Уплыў на сучасную культуру
[правіць | правіць зыходнік]Гэтыя кіпенна белыя, выдатна адпаліраваныя фігуркі дэманструюць гледачам такі ўпэўнены почырк і цэласны гарманічны характар, што аказалі моцны ўплыў на творчасць сучасных майстроў. Многія мастакі цяперашняга часу, напрыклад, Бранкузі, Джэйкаб Эпстайн і Мадыльяні, чэрпалі сваё натхненне ў простых і першародных абрысах кікладскіх фігурак[1].
Зноскі
- ↑ а б Кикладская скульптура Архівавана 4 мая 2017. (руск.)
- ↑ а б в Бекетт В.; Пер. с англ. В. Нетесовой. История живописи. — М.: Астрель: АСТ, 2007. — С. 14. — 400 с.: ил. с.
Кікладскія ідалы на Вікісховішчы |