Кім Ву Мін
Кім Ву Мін | |
---|---|
кар.: 김우민 | |
Агульная інфармацыя | |
Пол | мужчынскі пол |
Спецыялізацыя | плаванне[d][2] |
Нарадзіўся |
24 жніўня 2001[1] (23 гады) |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Рост | 182 см |
Кім Ву Мін (кар. 김우민, нар. 24 жніўня 2001 года, Пусан) — карэйскі плывец, бронзавы прызёр летніх Алімпійскіх гульняў 2024 года, чэмпіён свету 2024 года, трохразовы чэмпіён летніх Азіяцкіх гульняў 2022 года.
Кім Ву Мін уваходзіў у склад зборнай Паўднёвай Карэі ў эстафеце 4 па 200 метраў вольным стылем на летніх Алімпійскіх гульнях 2020 года ў Токіа, якія адбыліся ў 2021 годзе. У другім папярэднім заплыве паўднёвакарэйцы фінішавалі сёмымі з вынікам 7:15,03 мін, не здолеўшы патрапіць у фінальную кваліфікацыю.
Кім заняў шостае месца на чэмпіянаце свету 2022 года ў Будапешце ў заплыве на 400 метраў вольным стылем. Праз год ён падняўся на пятае месца ў гэтай дысцыпліне на чэмпіянаце свету ў Фукуоку.
На Азіяцкіх гульнях 2022 года ў Кітаі, якія адбыліся восенню 2023 года, заваяваў тры залатыя медалі на дыстанцыях 400 і 800 метраў вольным стылем, а таксама ў эстафеце 4 па 200 метраў вольным стылем. На дыстанцыі 1500 метраў вольным стылем стаў другім.
У горадзе Доха, на чэмпіянаце свету 2024 года, заваяваў золата на 400 м вольным стылем, а таксама стаў сярэбраным прызёрам у эстафеце 4 па 200 метраў вольным стылем.
У першы дзень плавальнай праграмы летніх Алімпійскіх гульняў 2024 года на дыстанцыі 400 метраў вольным стылем заваяваў бронзавы медаль з вынікам 3:42,50.
Зноскі
- ↑ https://www.eurosport.com/swimming/woo-min-kim_prs539916/person.shtml
- ↑ (unspecified title) — World Aquatics. Праверана 2 мая 2022.