Кітакамі (горы)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Кітакамі — горны хрыбет у Японіі, у паўночна-ўсходняй частцы вострава Хонсю.

Працягласць хрыбта складае каля 200 км, шырыня — да 60 км. Вышэйшы пункт — гара Хаяцінэ (1914 м). На захадзе хрыбет абмежаваны далінамі рэк Кітакамі і Мабеці; на ўсходзе абрываецца да Ціхага акіяна, пры гэтым у паўднёвай частцы гор утвараецца мноства заліваў і бухт.

Хрыбет складаюць пераважна метамарфічныя пароды палеазойскай эры. Радовішчы жалезнай руды. На схілах растуць шыракалістыя і змяшаныя лясы. Насельніцтва займаецца лясной гаспадаркай і марскім рыбалоўствам, у далінах — земляробствам і жывёлагадоўляй.