Кітовы вус

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кітовы вус
Куфар Фрэнкса, зроблены з кітовага вуса

Кітовы вус — рагавыя пласціны ў кітоў, якія звісаюць з паднябення, служаць для прасявання планктону, асноўнай ежы.

На месцы адсутных зубоў у верхняй сківіцы бяззубых кітоў развіваюцца ад 360 да 800 доўгіх (ад 20 да 450 см.), гнуткіх і пругкіх рагавых пласцінак, называных «кітовым вусам» (адсюль назва «вусатыя»), якія размешчаны папярок дзяснаў з інтэрваламі 0,3-1,2 см адна за другой, абмяжоўваючы з бакоў ротавую поласць. Унутраны край і вяршыня кожнай пласціны расшчэпленыя на тонкія і доўгія шчацінкі, якія ўтвараюць падабенства густой таркі, або фільтра, які адсейвае з вады планктонных малюскаў, ракападобных і дробных рыб.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.312