К’ічу-лакханг

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
К’ічу-лакханг
Месцазнаходжанне
 Бутан, дзонгхаг Паро
К’ічу-лакханг (Бутан)
К’ічу-лакханг
Каардынаты 27°26′28″ пн. ш. 89°22′33″ у. д.HGЯO
Звесткі пра манастыр
Заснавальнік Сонгцэн Гампо
Дата заснавання 659 год
Дата рэстаўрацыі XVI стагоддзе; 1838 год
Прыналежнасць Тыбецкі будызм
Прысвечаны Ваджрасатва, Ваджракілая
kyichulhakhang.org
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

К’ічу-лакханг або Храм К’ічу (Kyichu Lhakhang), таксама Храм К’ерчу (Lho Kyerchu), — важны тыбецкі будыйскі храм (лакханг) VII стагоддзя. Размешчаны ў гевозе Ланга, акруга Паро, у Бутане; прыкладна за пяць хвілін язды на поўнач ад горада Паро.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Храм К’ічу — адзін з найстаражытных храмаў Бутану, збудаваны ў 659 годзе па ўказе тыбецкага цара Сонгцэна Гампо, 32-м царом дынастыі Ярлунг[en], што кіравала Тыбетам большую частку першага тысячагоддзя нашай эры. Храм лічыцца адным са 108 храмаў, пабудаваных царом для ўціхамірвання духоўных сіл уздоўж царскіх межаў.

У VIII стагоддзі храм наведаў тхеравадыйскі гуру Падмасамбхава, дзе, як лічыцца, ён схаваў мноства духоўных скарбаў. Джэ Кхенпа Шэраб Г’ялцэн пісаў, што ў XII стагоддзі за храмам прыглядала школа Каг’ю, а ў XIII стагоддзі ён быў перададзены нашчадку славутага манаха Фаджо Другома Жыгпо — Німе. У сваёй кнізе «Школа Нінгма тыбецкага будызму: яе асновы і гісторыя» Джыгдрал Ешэ Дорджэ паведамляе, што храм К’ічу пэўны час заставаўся занядбаным, пакуль настаўнік Пэма Лінгпа (1450—1521) не адшукаў яго зноў, аднавіўшы ў першапачатковым выглядзе. У 1644 годзе храм апынуўся ва ўладаннях бутанскага цара-заснавальніка Нгаванга Намг’яла.

За 1836—1838 гады храм быў адрэстаўраваны і паўторна асвечаны 25-м Джэ Кхенпа Шарабам Г’ялцэнам. У 1971 годзе па загадзе царыцы Кесанг Чодэн, жонкі цара Джыгме Дорджы Вангчука, побач са старым храмам пабудаваны храм Гуру, асвячоны вялікім майстрам Дылгом Кх’енцэ Рынпочэ. З тых часоў у гэтым храме пад заступніцтвам Кесанг Чодэн праводзяцца штогадовыя абрады ўшанавання бажаствам Ваджрасатвы, Палчэна Херукі і Ваджракілаі[en] дзеля дабра краіны. Існуе павер’е, што два апельсінавыя дрэвы ў храмавым двары плоданасяць круглы год.

Прызначэнне[правіць | правіць зыходнік]

Паводле вераванняў, усю паверхню Тыбета і Гімалаяў зачыняла ляжачая на ёй волатаўская дэмоніца Сін Мо, мяшаючы тым самым распаўсюджванню будызму. Каб яе перамагчы, цар Сонгцэн Гампо загадаў пабудаваць 108 манастыроў, прыкаваўшы да зямлі ўсе часткі яе цела. 12 з іх будаваліся ў адпаведнасці з дакладнымі разлікамі[1]. У самым цэнтры рэгіёну стаяў храм Джокханг у Лхасе (меркавана пабудаваны ў 638 годзе)[2]. Далей тры групы з чатырох манастыроў на пэўнай адлегласці ахоплівалі розныя часткі цела. К’ічу-лакханг уваходзіў у чацвёрку самых аддаленых і адпавядаў падэшве дэмоніцы. Іншы манастыр, Джамбей-лакханг, у Бумтангу адпавядаў калену дэманіцы. Гісторыя заснавання гэтых лакхангаў настолькі добра вядомая бутанцам, што, па словах гісторыка Кармы Пхунцо[en], гісторыя Бутана фактычна пачынаецца з гэтай падзеі[3].

Мяркуецца, што першапачаткова К’ічу-лакханг быў меншым будынкам, аднак з часам шэраг будыйскіх святых і гуру ўнеслі свой уклад у развіццё храма, ператварыўшы яго ў тое ўражлівае збудаванне, якім ён з’яўляецца сёння. К’ічу-лакханг размешчаны паміж жаночым манастыром Тэнчэн Чолінг і храмамі Такцанг і Сангчакхор.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. RigpaWiki: Thirteen geomantic temples
  2. Schwartzberg, J.E. (1994): «Maps of Greater Tibet», chapter 15 archived at [1] in Harley, J.B. and Woodward, D. (1994): «Cartography in the Traditional East and Southeast Asian Societies», in Series «History of Cartography», Vol.2, Book 2
  3. Yoo, Sin (2012-03-31). "Melancholia Poetica". The Korean Literature and Arts. 9: 81. doi:10.21208/kla.2012.03.9.81. ISSN 1976-8400.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Supawan Pui Lamsam, рэд. (2015). Kyichu Lhakang: The Sacred Jewel of Bhutan. Dungchen Sangay Dorji (editor). Bangkok: Gatshel Publishing. p. 172. ISBN 9786169128922.
  • Thinley, Lopen Kunzang (2008). Wangdi, Pema (рэд.). Seeds of Faith: A Comprehensive Guide to the Sacred Places of Bhutan. Vol. 1. Thimphu: KMT Publishers. pp. 106–107. ISBN 99936-22-42-7.
  • Dudjom Jigdrel Yeshe Dorje (1991). The Nyingma School of Tibetan Buddhism: Its Fundamentals and History. Gyurme Dorje (trans.). Somerville: Wisdom Publications. pp. 797–798. ISBN 0-86171-199-8.

Знешнія спасылкі[правіць | правіць зыходнік]