Лаакоан і яго сыны
| | ||
| Агесандр Радоскі, Палідор, Афінадор | ||
| Лаакоан і яго сыны. 200 да н.э. | ||
| Матэрыял | мармур | |
|---|---|---|
| музей Пія-Клімента, Ватыкан | ||
| (інв. MV.1059.0.0[1]) | ||
«Лаакóан і яго сыны» — скульптурная група ў ватыканскім музеі Пія-Клімента, якая адлюстроўвае смяротную барацьбу Лаакоана і яго сыноў са змеямі.
Скульптура працы Агесандра Радоскага і яго сыноў Палідора і Афінадора з'яўляецца мармуровай копіяй другой паловы I стагоддзя да н.э. Арыгінал быў выкананы ў бронзе ў 200 годзе да н.э. у Пергаме і не захаваўся.
Рымская копія знойдзена 14 студзеня 1506 года Фелісам дэ Фрэдзісам у вінаградніках Эсквіліна, пад зямлёй на месцы Залатога дому Нерона. Папа Юлій II, даведаўшыся пра знаходку, адразу ж паслаў за ёй архітэктара Джуліяна да Сангала і скульптара Мікеланджэла Буанароці. Сангала пацвердзіў дакладнасць працы са словамі: «Гэта Лаакоан, якога згадвае Пліній». Ужо ў сакавіку 1506 года скульптурную групу перадалі Папе, які ўсталяваў яе ў ватыканскім Бельведэры.
У кампазіцыі расказваецца аб страшнай смерці, што напаткала траянскага жраца і яго сыноў па загаду Афіны за спробу засцерагчы траянцаў ад увядзення ў горад драўлянага каня. Твор вызначаецца празмернай тэатральнасцю, сухасцю пластычнага і тэхнічнага вырашэння.[2]
«Лаакоан» паслужыў прадметам для эстэтычнага трактата Лесінга «Лаакоан, або Пра межы жывапісу і паэзіі».
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Лазука Б. Гісторыя сусветнага мастацтва. Ад старажытных часоў па XVI стагоддзе / Б.А.Лазука. — Мн.: Беларусь, 2010. ISBN 978-985-01-0894-4
- Лаокоон // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
| Лаакоан і яго сыны на Вікісховішчы |