Лаамедонт
Лаамедонт (стар.-грэч.: Λᾱομέδων) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі[1] цар горада Троі[2]. Сын Іла і Эўрыдзікі (або Іла і Леўкіпы[3]). Жонка Стрымо; або Плакія; або Леўкіпа; а таксама німфа Каліба. Дзеці Тыфон, Ламп, Клітый, Гікетаон, Падарк (Прыям)[4], Гесіёна, Кіла і Астыёха[5].
Паводле Лесха, з'яўляецца таксама бацькам Ганімеда, за выкраданне якога атрымаў выкуп ад Зеўса[6] у відзе цудоўных коней.
Па волі Зеўса ў яго ў рабстве апынуліся Пасейдон і Апалон, пакараныя за падтрымку бунту Геры. Пасейдон пабудаваў сцяну вакол Троі, а Апалон пасвіў царскіх авечак (або Пасейдон і Апалон разам пабудавалі сцены Троі), ён абяцаў прынесці ім у ахвяру ўсю скаціну, якая ўрадзіўся за год (або прыплод жарабіц), але не стрымаў абяцання. Апалон запатрабаваў прыносіць у ахвяру дзяўчын, а Пасейдон наслаў на горад пачвару, якая пажырала людзей. Для збавення горада ад насланняў яму ў ахвяру павінна была быць прынесена дачка Лаамедонта Гесіёна. Але яе выратаваў Геракл, забіўшы пачвару.
Лаамедонт ашукаў Геракла, адмовіўшыся заплаціць яму за выратаванне дачкі (ён абяцаў яму Гесіёну і коней[7]; па Гамеру, толькі коней[8]). У адплату Геракл захапіў Трою, забіўшы Лаамедонта і ўсіх яго сыноў з лука, пашкадаваўшы толькі Падарка (Прыяма)[9]. Паводле Дыядора, Геракл прыбыў пад Трою з 18 караблямі (паводле Гамера, з 6)[10].
Паводле Псеўда-Апаладора, Прыям быў малодшым сынам Лаамедонта. Аднак у III песне «Іліяды» персанажы з тымі ж імёнамі: Ламп, Клітый, Гікетаон — выступаюць як сучаснікі Прыяма, такім чынам, Прыям апыняецца старэйшым сынам.
Паводле вытлумачэння, Лаамедонт выкраў грошы з храма Апалона і Пасейдона і выкарыстаў іх на ўзвядзенне сцяны[11].
Зноскі
- ↑ Мифы народов мира. М., 1991-92. В 2 т. Т.2. С.37-38, Любкер Ф. Реальный словарь классических древностей. М., 2001. В 3 т. Т.2. С.239
- ↑ Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка II 5, 9 далей
- ↑ Гігін. Міфы 250
- ↑ Гамер. Іліяда XX 237—238
- ↑ Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка III 10, 3
- ↑ Лесх. Малая Іліяда, фр.29 Бернабэ
- ↑ Гігін. Міфы 89
- ↑ Гамер. Іліяда V 640
- ↑ Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка II 6, 4; Дыядор Сіцылійскі. Гістарычная бібліятэка IV 32, 4; Гігін. Міфы 31
- ↑ Дыядор Сіцылійскі. Гістарычная бібліятэка IV 32, 2
- ↑ Ватыканскі ананім. Пра неверагодны 4
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Лаамедонт