Лабаз (возера)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лабаз
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 47 м
Плошча
  • 470 км²
Басейн
Плошча вадазбору 1 259 км²
Размяшчэнне
Краіна
Лабаз (возера) (Расія)
Лабаз (возера)
Лабаз (возера)
Map
Ідэнтыфікатары
ДВР 17040100111117600000854
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Лабаз — возера ў цэнтральнай частцы Паўночна-Сібірскай нізіны, у Таймырскай Даўгана-Ненецкай нацыянальнай акрузе Краснаярскага краю Расіі. Плошча 470 км². Жыўленне за кошт атмасферных ападкаў і паверхневага сцёку. У Лабаз упадаюць рэкі Нелзя і Ем; кароткай пратокай злучана з возерам Харгы. З Лабаза бярэ пачатак р. Баганіда (басейн р. Хатанга).