Лавец у жыце
| «Лавец у жыце» | |
|---|---|
| англ.: The Catcher in the Rye | |
| | |
| Жанр | проза, раман |
| Аўтар | Джэром Д. Сэлінджэр |
| Мова арыгінала | англійская |
| Дата напісання | 1951 |
| Дата першай публікацыі | 16 ліпеня 1951 |
| Выдавецтва | Little, Brown and Company[d] |
| Персанажы | Holden Caulfield[d] і Phoebe Caulfield[d] |
«Лавец у жыце» (англ.: «The Catcher in the Rye»; часта сустракаецца назва «Над прорвай у жыце» — пераклад з рускага перакладу «Над пропастью во ржи») — раман амерыканскага пісьменніка Джэрома Сэлінджэра.
Раман перакладзены на большасць сусветных моў. У 2005 годзе часопіс «The Times» уключыў раман у спіс 100 самых лепшых англамоўных раманаў, напісаных пачынальна з 1923 года. Выдавецтва «Modern Library» уключыла яго ў спіс 100 лепшых англамоўных раманаў XX стагоддзя.
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]У рамане ад імя шаснаццацігадовага юнака Холдэна Колфілда ў выразна адкрытай форме распавядаецца пра яго абвостранае ўспрыманне амерыканскай рэчаіснасці і непрыманні агульных канонаў і маралі сучаснага грамадства. Пошукі падлетка ў дарослым жыцці распавядаюць пра тое, што кожны з нас застаецца крыху дзіцём са сваімі чаканнямі, страхамі і расчараваннямі, смеласцю і рашучасцю супраціву ілжываму свету дарослых[1].
Зноскі
- ↑ Джэром Сэлінджэр "Лавец у жыце" // Звязда : Газета. — Мн.: 3 верасня 2011 года. — В. 123. — № 7.(недаступная спасылка)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Graham, Sarah (2007). J.D. Salinger's The Catcher in the Rye. Routledge. ISBN 0-415-34452-2.