Лакавіца ліловая

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лакавіца ліловая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Laccaria amethystina


Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  89243
EOL  198567
MB  433576

Лакавіца ліловая (Laccaria amethystina) — від грыбоў сямейства Радоўкавыя (Tricholomataceae). Расце ў лясах на вільготнай глебе.

Біялагічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Капялюшык 2-5 см дыяметрам, у маладосці паўшарападобны, пазней становіцца плоскім. Афарбоўка спачатку ліловага колеру, затым, з узростам, выліньвае.

Пласцінкі тоўстыя, вельмі рэдкія, ліловага колеру, у сталым узросце бялёса-сопкія, спускаюцца па ножцы.

Ножка 5-7 см даўжыні, ліловая, падоўжна паласатая, жорсткая, поўная.

Мякаць светла-фіялетавая, вадзяністая, на смак саладкаватая.

Споравы парашок белы.

Споры шарападобныя, шыпаватыя.

Ядомасць[правіць | правіць зыходнік]

Грыб ядомы, чацвёртай катэгорыі. У ежу ўжываюць толькі капялюшыкі ў свежым выглядзе.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Сержанина Г. И. Шляпочные грибы Белоруссии. — Минск: Наука и техника, 1984.
  • Ф. В. Фёдоров Грибы (издание третье) 1990

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]