Ламбецкі мост
Выгляд
| Ламбет | |
|---|---|
| | |
| Каардынаты: 51°29′40″ пн. ш. 0°07′23″ з. д.HGЯO | |
| Афіцыйная назва | англ.: Lambeth Bridge |
| Вобласць ужывання | аўтамабільны, пешаходны |
| Перасякае | Тэмза |
| Месца размяшчэння | Лондан |
| Канструкцыя | |
| Тып канструкцыі | аркавы |
| Агульная даўжыня | 250 |
| Эксплуатацыя | |
| Канструктар, архітэктар | Reginald Blomfield[d] |
| Адкрыццё | 1932 |
Ламбецкі мост (англ.: Lambeth Bridge) — стальны аркавы мост праз Тэмзу ў Лондане, размешчаны паміж Воксхальскім і Вэстмінстэрскім мастамі, злучае раёны Мілбанк і Ламбет.
Ламбецкі мост быў адкрыты 19 ліпеня 1932 года на месцы вісячага пешаходнага моста, які існаваў раней. Мае 4 апоры, нагадвае па канструкцыі Воксхальскі мост, але ў ім пераважае чырвоны колер, сімвалізуючы колер лаў у Палаце Лордаў.[1] У абодвух канцах моста знаходзяцца скульптуры ананасаў у гонар Дж. Традэскантэ-малодшага, першым, хто здолеў выгадаваць ананасы ў Англіі.[2]
Зноскі
- ↑ Масты Лондана. Ламбет(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 мая 2010. Праверана 2 жніўня 2012.
- ↑ Kennington & Vauxhall:- History Архівавана 8 ліпеня 2008.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мост Ламбет