Ларнака

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ларнака
грэч. Λάρνακα
Краіна
Каардынаты
Плошча
  • 31,73 км²
Вышыня цэнтра
26 м
Насельніцтва
  • 72 000 чал. (2023)
Часавы пояс
Афіцыйны сайт
Ларнака на карце Кіпра
Ларнака (Кіпр)
Ларнака
Ларнака (Кіпр)
Ларнака

Ларнака (грэч. Λάρνακα) — трэці па велічыні горад на Кіпры (пасля Нікасіі і Лімасола), каля паўднёва-ўсходняга берага. Побач з горадам размешчаны галоўны аэрапорт Кіпра. За 34 км ад Нікасіі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Ларнака — пераемніца горада-дзяржавы Кіціёна, якая, паводле падання, была заснавана Кітымам, унукам Ноя. У гэтым горадзе нарадзіўся выдатны філосаф Зянон, які заснаваў школу стоікаў. З IX ст. да н.э. Кіціён быў фінікійскім горадам. З 333 г. да н.э. увайшоў у дзяржаву Аляксандра Македонскага, а ў 312 г. да н.э. перайшоў пад уладу егіпецкіх Пталемеяў. Затым пад уладай Рыма і Візантыі.

У VII—X стст. горад падвергся землятрусам і спусташальным набегам арабаў. У перыяд Кіпрскага каралеўства і венецыянскага валадарства горад называўся Алікес («Салёныя азёры»). У 1570 годзе горад быў захоплены туркамі. Верагодна, з-за вялікай колькасці старажытных саркафагаў, знойдзеных тут (па-грэчаску «ларнакес»), горад назвалі Ларнака.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

  • Праваслаўная візантыйская царква Святога Лазара
  • Ларнакскі замак
  • Мячэць Хала Султан Тэке

Зноскі