Лаўрэнцій Тураўскі
Выгляд
Лаўрэнцій Тураўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | XII стагоддзе |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 студзеня 1194 |
Месца пахавання | |
У ліку | прападобны |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Лаўрэнцій Тураўскі (? — 29 студзеня 1194) — беларускі святы, пустэльнік, вялебны. Памяць 29 студзеня ў Саборы Беларускіх святых.
Жыў спачатку ў манастыры велікамучаніка Дзімітрыя Салунскага пад Кіевам, а потым у Кіева-Пячэрскім манастыры. За сваё святое жыццё атрымаў ад Госпада ласку вылячэння і выгнання дэманаў. У 1182 годзе быў хіратанісаны ў епіскапы Тураўскія, быў пераемнікам свяціцеля Кірылы II Тураўскага.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Лаўрэнцій Тураўскі на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»