Леанід Іосіфавіч Мінько

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Леанід Іосіфавіч Мінько
Дата нараджэння 15 кастрычніка 1926(1926-10-15) (93 гады)
Месца нараджэння
Род дзейнасці этнограф
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук
Альма-матар

Леанід Іосіфавіч Мінько (15 кастрычніка 1926, в. Скарабагатаўшчына, Мінскі павет, БССР) — беларускі этнограф. Кандыдат гістарычных навук (1965).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Закончыў Мінскі педагагічны інстытут (1955). У 1955—1959 гг. працаваў у школе, у 1963—1992 гг. у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі. Даследуе побыт і духоўную культуру беларусаў. Аўтар кніг «Народная медыцына Беларусі» (1969), «Знахарства» (1971), «Забабоны і прыкметы» (1975), сааўтар кніг «Народная сельскагаспадарчая тэхніка беларусаў» (1974), «Змены ў побыце і культуры сельскага насельніцтва Беларусі» (1976), «Пытанні этнаграфіі і фалькларыстыкі», «Помнікі народнай архітэктуры і побыту Беларусі» (1979), «Грамадскі, сямейны побыт і духоўная культура насельніцтва Палесся» (1987), «Беларусы» (1998).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Мінько Леанід Іосіфавіч // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна. — Мінск, 2004. — С. 607.