Легенда карты

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Легенда, сукупнасць умоўных абазначэнняў карты і іх тлумачэнне. Знакі на карце бываюць плошчавыя, дзе ў маштабе выконваюцца ўсе памеры (колькасны ці якасны фон), лінейныя, дзе шырыня знака не адпавядае рэчаіснасці (лініі, якія абазначаюць транспартныя шляхі, рэкі, трубапровады і інш.) і пазамаштабныя, якія не адпавядаюць маштабу (напрыклад, пунсоны).

Легенда можа быць рознай падрабязнасці — ад мінімальна неабходнай для разумення зместу карты, як у бальшыні агульнагеаграфічных карт, да вельмі падрабязнай, у спецыяльных тэматычных картах (напрыклад, ландшафтная карта БССР, карта выкарыстання зямельных рэсурсаў міра, карта руславых працэсаў на рэках СССР і інш.).

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]