Ледавіковая штрыхоўка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Ледавіковая штрыхоўка — сістэмы тонкіх паралельных драпін, якія нанесеныя на цвёрдыя пароды пяском і жвірам, уключаным у ніжнюю паверхню ледавіка.

У шырокім сэнсе пад ледніковай штрыхоўкай разумеюць усе дробныя формы рэльефу, выпрацаваныя ў пародах ложа дзеяннем ледавіковай эрозіі.

Так, з уздзеяннем больш дробных часціц звязана ледавіковая паліроўка, а самыя буйныя штрыхі, звязаныя з уздзеяннем валуноў, называюць ледавіковымі разорамі. У мяккіх пародах на востраве Келіз ледніковыя разоры дасягаюць 120 м даўжыні, 11 м шырыні і 3 м глыбіні. На цвёрдых далікатных пародах штрыхоўка і барознавасць суправаджаюцца серпападобнымі шнарамі (зарубкамі) і расколінамі-паўмесяцамі, арыентаванымі па нармалі да рысак і баразён.

Ледавіковую штрыхоўку, нараўне з іншымі прыкметамі, выкарыстоўваюць для таго, каб вызначыць кірунак руху лёду старажытных зледзяненняў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гляциологический словарь / Под ред. В. М. Котлякова. — Л.: Гидрометеоиздат, 1984. — 527 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]