Ледавік Амундсена
Выгляд
Ледавік Амундсена | |
---|---|
![]() | |
85°35′ пд. ш. 159°00′ з. д.HGЯO | |
Кантынент | |
Тып | Палярны ледавік |
Даўжыня | 128 км |
Ледавік Амундсена — ледавік у Антарктыцы. З'яўляецца адным з асноўных антарктычных ледавікоў.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Памер ледавіка ад 6 да 10 кіламетраў у шырыню і 128 кіламетраў у даўжыню. Ледавік пачынаецца на палярным плато, адкуль ён спускаецца на паўднёвы захад ад плато Нільсэна. Спусціўшыся праз горы Каралевы Мод, ледавік уліваецца ў шэльфавы ледавік Роса, на захад ад нунатака Макдональда. Ледавік названы ў гонар нарвежскага палярнага даследчыка Руаля Амундсена Рычардам Бэрдам падчас экспедыцыі ў 1929-м годзе.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- geonames.usgs.gov . Архівавана з першакрыніцы 1 ліпеня 2012. Праверана 25 верасня 2010.