Лейб-гвардыі конна-грэнадзерскі полк
Лейб-гвардыі Конна-грэнадзерскі полк (Лейб-гвардыі Конна-Грэнадзерскі Яго Імператарскай Высокасці Вялікага Князя Наследніка Цэсарэвіча Аляксея Нікалаевіча полк) — полк у складзе расійскай імператарскай арміі.
У 1803 годзе быў створаны Адэскі ўланскі полк, які праз некалькі месяцаў быў перайменаваны ва ўланскі Яго Імператарскай Вялікасці Цэсарэвіча Канстанціна Паўлавіча полк. У 1809 годзе з яго 2-га батальёна і паловы запаснога эскадрона быў створаны лейб-гвардыі Драгунскі полк (а з іншай часткі — лейб-гвардыі Уланскі полк). У 1831 годзе за выдатную храбрасць і баявыя дасягненні пры падаўленні польскага паўстання был перайменаваны ў лейб-гвардыі Конна-грэнадзерскі полк. У 1910 годзе таксама за гэта шэфам палка прызначаны спадчыннік трона Аляксей Мікалаевіч. Расфарміраваны ў 1918 годзе.
Падчас Першай сусветнай вайны ўдзельнічаў ва Усходне-Прускай, Лодзінскай, Ковельскай аперацыях, у баявых дзеяннях у Літве і Заходняй Беларусі. У 1917 годзе ўдзельнічаў у абарончых баях на рацэ Стаход.
Тры афіцэры палка былі ўзнагароджаны ордэнам Святога Георгія: Чычэрын Пётр Аляксандравіч (3-я ступень), Брылевіч Уладзімір Іванавіч (пасм.) і Генішта Барыс Уладзіміравіч (4-я ступень).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Марш конна-грэнадзерскага палка Архівавана 28 верасня 2007.