Ленінградская вуліца (Віцебск)
Ленінградская вуліца Віцебск | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
Горад | Віцебск |
Працягласць |
|
Ленінградская вуліца (да 1973 года — Гарадоцкая шаша) — вуліца ў паўночна-заходняй частцы горада Віцебска ў Чыгуначным раёне. Самая доўгая вуліца горада (больш за 7300 м). Пачынаецца ад вуліцы Касманаўтаў і заканчваецца на ўскраіне горада.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вуліца пачала фарміравацца ў XVIII стагоддзі. У 1785 годзе на вуліцы пабудаваны каменны Касцёл святой Варвары. Сучасны будынак пабудаваны ў 1885 годзе. На карце сярэдзіны XIX стагоддзя ля касцёла і бліжэй да пачатку шашы знаходзіліся вялікія могілкі. У сярэдзіне XX стагоддзя на месцы Мікалаеўскіх могілак пабудавалі АТП-4 (пачатак працы 1955 год) і ПМК № 3 ААТ «Белсельэлектрасеткабуд»
У паслярэвалюцыйны час Полацкі рынак быў перанесены з Полацкай плошчы ў пачатак Гарадоцкай шашы і вуліцы Полацкай, дзе знаходзіцца па сённяшні дзень. У суседнім з касцёлам будынку школы № 27 (Гарадоцкая шаша, 103) у вайну размяшчаліся нямецкія ваенныя, у прыватнасці, антыфашыст Карл Шрадэр.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Витебск: Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1988. — 408 с. — 60 000 экз.