Перайсці да зместу

Лептаспіроз

Неправераная
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лептаспіроз
Лептаспіры з павелічэннем у 200 разоў пад электронным мікраскопам
Лептаспіры з павелічэннем у 200 разоў пад электронным мікраскопам
МКХ-11 1B91
МКХ-10 A27. 27.
МКХ-10-КМ A27, A27.0, A27.9 і A27.8
МКХ-9 100100
МКХ-9-КМ 100[1][2], 100.0[1][2] і 100.9[1][2]
OMIM 607948
DiseasesDB 7403
MedlinePlus 001376
eMedicine med/1283 emerg/856emerg/856 ped/1298ped/1298
MeSH D007922
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Лептаспірозінфекцыя, што выклікаецца спіралепадобнымі бактэрыямі пад назвай Leptospira. Сімптомы могуць розніцца ад нязначных, кшталту галаўнога болю, болю цягліц і ліхаманак да сур’ёзных з крывацёкам лёгкіх ці менінгітам.[3][4]

Калі інфекцыя выклікае жаўтуху — яна завецца хваробай Вейла-Васільева, калі не выклікае жаўтуху — воднай ліхаманкай[4][5].

Крыніцы і дыягностыка

[правіць | правіць зыходнік]

Да 13 розных генетычных тыпаў Leptospira могуць выклікаць хваробы ў людзей.[6] Перадаецца дзікімі і хатнімі жывёламі.[4] Найчасцей распаўсюднікамі захворвання з’яўляюцца грызуны.[7] Часта перадаецца праз мачу жывёл ці праз ваду ці зямлю, што змяшчаюць мачу жывёл, падчас кантакту з пашкоджаннямі скуры, вачэй, рота ці носа.[3][8] У краінах на шляху развіцця хвароба найчасцей сустракаецца сярод работнікаў сельскай гаспадаркі і беднага насельніцтва гарадоў.[4] У развітых краінах найчасцей фіксуецца ў людзей, якія бавяць час на адкрытых мясцовасцях ці ў вільготных зонах.[3] Дыягностыка звычайна праводзіцца шляхам пошуку антыцел супраць бактэрыі ці пошукам яе ДНК ў крыві.[9]

Прафілактыка і лячэнне

[правіць | правіць зыходнік]

Меры па папярэджанні распаўсюджвання хваробы ўключаюць ахоўнае абсталяванне для прадухілення кантакту падчас працы з патэнцыйна інфікаванымі жывёламі, мыццё пасля падобнага кантакту і зніжэнне колькасці грызуноў у месцах пражывання і працы людзей.[3] Недакладна вядомыя вынікі ўжывання антыбіётыку даксіцыклін, які прымяняецца для папярэджання заражэння падарожнікаў.[3] Існуюць вакцыны для жывёл супраць пэўных тыпаў Leptospira, якія могуць зніжаць рызыку распаўсюджвання сярод людзей.[3] Для лячэння хворых прымяняюцца наступныя антыбіётыкі: даксіцыклін, пеніцылін ці цэфтрыяксон.[3] Хвароба Вейла-Васільева і сіндром моцнага лёгачнага крывацёку могуць пацягнуць смяротны вынік, які перавышые 10 % і 50 % адпаведна, нават пры наяўнасці лячэння.[4]

Эпідэміялогія

[правіць | правіць зыходнік]

Прыблізна ад сямі да дзесяці мільёнаў чалавек штогод заражаецца лептаспірозам.[10] Колькасць смяротных выпадкаў вядомая недакладна.[10] Хвароба найчасцей сустракаецца ў трапічных абласцях свету, але можа ўзнікнуць у любой мясцовасці.[3] Эпідэміі хваробы могуць сустракацца ў трушчобах краін у стадыі развіцця.[4] Захворванне было ўпершыню апісанае Адольфам Вейлам у 1886 г. у Германіі.[3] Інфікаваныя жывёлы могуць не мець сімптомаў, мець нязначныя ці сур’ёзныя сімптомы.[6] Сімптомы могуць розніцца ў розных відаў жывёл.[6] У некаторых жывёл Leptospira жыве ў палавых шляхах і перадаецца палавым шляхам.[11]

Зноскі

  1. 1 2 3 en — 2016. Праверана 15 мая 2019.
  2. 1 2 3 Monarch Disease Ontology release 2018-06-29 — 2018-06-29 — 2018. Праверана 4 жніўня 2018.
  3. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 Slack, A (Jul 2010). Leptospirosis. Australian family physician. 39 (7): 495–8. PMID 20628664.
  4. 1 2 3 4 5 6 McBride, AJ; Athanazio, DA; Reis, MG; Ko, AI (Oct 2005). Leptospirosis. Current opinion in infectious diseases. 18 (5): 376–86. doi:10.1097/01.qco.0000178824.05715.2c. PMID 16148523.
  5. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
  6. 1 2 3 Leptospirosis. The Center for Food Security and Public Health (1 кастрычніка 2013). Праверана 8 November 2014.
  7. Wasiński B, Dutkiewicz J (2013). Leptospirosis—current risk factors connected with human activity and the environment. Ann Agric Environ Med. 20 (2): 239–44. PMID 23772568.
  8. Leptospirosis (Infection). Centers for Disease Control and Prevention. Праверана 8 November 2014.
  9. Picardeau M (January 2013). Diagnosis and epidemiology of leptospirosis. Médecine Et Maladies Infectieuses. 43 (1): 1–9. doi:10.1016/j.medmal.2012.11.005. PMID 23337900.
  10. 1 2 Leptospirosis(недаступная спасылка). NHS (11 ліпеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 15 жніўня 2015. Праверана 14 March 2014.
  11. Faine, Solly; Adler, Ben; Bolin, Carole (1999). Clinical Leptospirosis in Animals. Leptospira and Leptospirosis (Revised 2nd ed.). Melbourne, Australia: MediSci. p. 113. ISBN 0 9586326 0 X.