Лесвіца троляў
| Славутасць | |
| Лесвіца троляў | |
|---|---|
| | |
| 62°27′25″ пн. ш. 7°40′24″ у. д.HGЯO | |
| Краіна | |
| Месцазнаходжанне | |

Лесвіца троляў, таксама Дарога троляў (нарв.: Trollstigen) — адно з самых папулярных турыстычных месцаў Нарвегіі. Знаходзіцца ў паўночнай частцы заходняй Нарвегіі (рэгіён Вестлан).
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Лесвіца троляў з'яўляецца часткай нарвежскай нацыянальнай дарогі RV63, якая злучае гарады Ондалснес у камуне Роўма і Валдал у камуне Нордаль у фюльке Мёрэ-ог-Румсдал. Гэтая дарога была адкрыта каралём Хоканам VII 31 ліпеня 1936 пасля 8 гадоў будаўніцтва. Нават у нашы дні Лесвіца троляў можа служыць прыкладам інжынернага і канструктарскага мастацтва. Дарога ў час пад'ёму робіць 11 рэзкіх паваротаў, вышыня ўздыму часам складае 9%. Прыкладна на сярэдзіне ўздыму знаходзіцца мост праз вадаспад Стыгфосен. На самай вяршыні (858 метраў над узроўнем мора) ёсць вялікая паркоўка і мноства сувенірных крамак. У некалькіх хвілінах хады ад паркоўкі размешчана аглядная пляцоўка, з якой адкрываецца від на серпанцін Лесвіцы троляў і на вадаспад Стыгфосен, вышыня якога складае 180 метраў.
Месцамі шырыня дарогі не перавышае 3,3 метры, таму праезд машын, даўжыня якіх больш, чым 12,4 метры, забаронены.
У асенне-зімовы перыяд Лесвіца троляў закрыта для праезду. Звычайна гэты ўчастак дарогі адкрываецца ў другой палове мая і зачыняецца ў кастрычніку, але ў залежнасці ад надвор'я гэтыя даты могуць карэктавацца.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Турыстычная інфармацыя Архівавана 6 кастрычніка 2011.
- Відэа ўздыму па Лесвіцы троляў (Trollstigen) на YouTube
