Леў Навумавіч Шапіра
Леў Навумавіч Шапіра | |
---|---|
Дата нараджэння | 1864 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 студзеня 1932 |
Дзеці | Аляксандр Львовіч Шапіра[d] і Гарацый Львовіч Шапіра[d] |
Род дзейнасці | урач, хірург |
Месца працы | |
Альма-матар |
Леў Навумавіч (Лейба Невахавіч) Шапіра (1864 — 12 студзеня 1932) — беларускі хірург[1]. Адзін з заснавальнікаў хірургіі ў Мінску[1].
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Дзяцінства і адукацыя[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў Мінску ў яўрэйскай сям’і Неваха Моўшавіча Шапіра. Акрамя Лейбы ў сям’і было яшчэ 8 дзяцей: шэсць сыноў і дзве дачкі. Два яго браты таксама былі ўрачамі, адзін з іх Майсей Навумавіч Шапіра — урач-траўматолаг, намеснік наркама аховы здароўя Кіргізскай ССР, другі — Іосіф Навумавіч Шапіра — медык-уролаг.
Савецкі кінааператар Яўген Веньямінавіч Шапіра прыходзіўся яму пляменнікам, сынам роднага брата Веньяміна[2].
Скончыў медыцынскі факультэт Дэрпцкага ўніверсітэта.
Прафесійная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Два гады працаваў у Маскве, у лячэбніцы «Кні», а потым з 1890 года жыў і працаваў у Мінску[1]. Тут ён меў сваю хірургічную бальніцу; карыстаючыся вялікай папулярнасцю сярод мясцовага насельніцтва і далёка за межамі Мінска, ён нямала спрыяў папулярызацыі хірургіі ў Беларусі. З 1900 па 1914 год загадваў хірургічным аддзяленнем Мінскай яўрэйскай бальніцы , працаваў хірургам падчас вайны ў шпіталі Саюза гарадоў[1].
Памёр ад сардэчнага прыступу ў час лячэння бальнога[1].
Сям’я[правіць | правіць зыходнік]
- Сын Аляксандр Львовіч Шапіра — савецкі і расійскі гісторык, аўтар шырока вядомых прац у галіне аграрнай гісторыі Расіі XIV—XVIII стагоддзяў і гістарыяграфіі, стваральнік навуковай школы, доктар гістарычных навук, прафесар СПБДУ
- Сын Гарацый Львовіч Шапіра — медык, галоўны ўрач Паўночнай Асеціі[3][4]
- Дзве дачкі сталі музыкантамі[3]
Зноскі
- ↑ а б в г д Старая фотография (руск.)
- ↑ Елена Левитман. Семейный альбом . Библиотека журнала "МИШПОХА".
- ↑ а б Из истории минских улиц. Прогулка по ул. Революционной Архівавана 1 студзеня 2020. (руск.)
- ↑ Не вспоминать, а помнить… (руск.)