Лобсанг Сангай
Выгляд
Лобсанг Сангай (1968, Дарджылінг) — тыбецкі палітычны дзеяч, кіраўнік тыбецкага ўрада ў выгнанні, абраны 27 красавіка 2011 г. у выніку галасавання тыбецкай дыяспары (55 % галасоў). Сангай атрымаў доктарскую ступень у галіне міжнароднага права ў Гарвардскім універсітэце.
Атрымаў школьную адукацыю ў Індыі ў школе для тыбецкіх бежанцаў. Затым атрымаў ступень бакалаўра права і бакалаўра мастацтваў у Дэлійскім універсітэце.
У 2004 годзе атрымаў Прэмію Янга К. Кіма з адзнакай па доктарскай дысертацыі, а таксама прэмію Фулбрайта для тыбецкіх эмігрантаў на навучанне ў Гарвардскім універсітэце, дзе атрымаў ступень магістра, а затым доктара права.
Сачыненні
[правіць | правіць зыходнік]- Tibet: Exiles' Journey, Journal of Democracy — Volume 14, Number 3, July 2003, pp. 119—130
- We Sing a Song of Sadness Tibetan Political Prisoners Speak Out, Billy Jackson, Publish America, 2004, ISBN 1413716776
- China in Tibet: Forty Years of Liberation or Occupation?, Harvard Asia Quarterly, Volume III, No. 3, 1999.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Лобсанг Сангай на Вікісховішчы |