Лонгвуд (востраў Святой Алены)
| Пасёлак | |
| Лонгвуд | |
|---|---|
| Longwood | |
| 15°57′ пд. ш. 5°41′ з. д.HGЯO | |
| Краіна | востраў Святой Алены |
| Гісторыя і геаграфія | |
| Часавы пояс | UTC+0 |
| Насельніцтва | |
| Насельніцтва | 715 чалавек (2008) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +290 |
| Паказаць/схаваць карты | |

Лонгвуд (англ.: Longwood) — пасёлак на востраве Святой Алены, знакаміты як месца высылкі Напалеона Банапарта. У Лонгвудзе знаходзіцца дом (Longwood House), дзе ён жыў з 1815 і памёр у 1821 годзе. Насельніцтва — 715 чалавек (2008 г.)
17 кастрычніка 1815 г. Напалеон і яго таварышы па ссылцы высадзіліся на Святой Алене. Два месяцы гнаны Імператар прагасцяваў ў сямействе Бэлкамбоў у маёнтку Брыяры. 10 снежня пераехаў у Лонгвуд — будынак, які больш нагадваў турму, чым жытло. Напалеон праводзіў час, шпацыруючы па адведзенай англійскімі ўладамі тэрыторыі, дыктуючы і чытаючы. Яго даймалі пастаянныя прыдзіркі губернатара Гудзона Лоў. Здароўе вязня паступова пагаршалася. Увесь 1817 г. ён пакутаваў ад дызентэрыі і рэўматычных боляў. У 1819 г. пачасціліся галавакружэнні. Да ліпеня 1820 года ў Імператара з'явіліся млоснасць і болі ў страўніку. 5 мая 1821 у 5 гадзін 49 хвілін Напалеон Банапарт сканаў.