Лонданская фондавая біржа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лонданская фондавая біржа
Размяшчэнне
Год заснавання 1698
Уладальнік London Stock Exchange Group[d]
Афіцыйны сайт londonstockexchange.com (англ.)

Лонданская фондавая біржа (англ.: London Stock Exchange) — адна з найстарэйшых біржаў Еўропы і адзін з найбольш вядомых сусветных рынкаў каштоўных папер. Лонданская біржа сама з’яўляецца акцыянерным таварыствам, яе акцыі на ёй жа і абарочваюцца[2].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Афіцыйна лонданская біржа заснавана ў 1801 годзе, аднак фактычна гісторыя гандлю каштоўнымі паперамі ў Англіі пачалася ў XVI стагоддзі[3]. Не маючы магчымасці фінансаваць дарагія паездкі ў Кітай за кошт уласнага капіталу, англійскія кампаніі, прытрымліваючыся аналагічнай мадэлі ў Антверпене, збіралі золата ў абмен на будучую частку прыбытку кампаніі[4].

У 1687 годзе пятнаццаць кампаній гандлявалі ўласнымі каштоўнымі паперамі ў Лондане. У 1695 г. іх было ўжо каля 150 кампаній[5]. У выніку невялікая частка гэтых акцый актыўна гандлявалася, многія кампаніі аказаліся нежыццяздольнымі. Англійская бурбалка IPO 1690-х гадоў часам параўноўваецца з бурбалкай даткомаў 1990-х.

Асноўным індэксам лонданскай фондавай біржы з’яўляецца FTSE100, запушчаны 3 студзеня 1984 года. Ён збірае першую сотню кампаній з найбольшай капіталізацыяй, якія каціруюцца на Лонданскай фондавай біржы[6]. У 2020 годзе агульная выручка Лонданскай фондавай біржы склала £2124 мільёны (у 2019 годзе £2056 мільёнаў)[7]. На Лонданскую фондавую біржу да 2021 года прыпадала каля 50 адсоткаў міжнароднага гандлю акцыямі. У 2021 годзе сярэдні штодзённы абарот акцый на Лонданскай фондавай біржы склаў €8,6 млрд.[8]

Зноскі

  1. Market Identifier Code — 1242 экз. Праверана 0 верасня 2022.
  2. London Stock Exchange Group Plc. londonstockexchange.com. Праверана 29 лістапада 2021.
  3. History of The Stock Market. bebusinessed.com. Праверана 29 лістапада 2021.
  4. La prima Borsa di Londra: Royal Exchange. londonita.com. Архівавана з першакрыніцы 25 лютага 2017. Праверана 29 лістапада 2021.
  5. Best United Kingdom Brokers Guide. comparebrokers.co. Праверана 29 лістапада 2021.
  6. L'indice borsistico di Londra FTSE 100. strategia-borsa.it. Праверана 29 лістапада 2021.
  7. A leading financial markets infrastructure and data provider(недаступная спасылка). lseg.com. Архівавана з першакрыніцы 24 сакавіка 2021. Праверана 29 лістапада 2021.
  8. Amsterdam Topples London as Europe’s Main Share-Trading Hub. bloomberg.com. Праверана 29 лістапада 2021.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]