Лушчэнне

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Лушчэнне — апрацоўка глебы адмысловымі прыладамі — лушчыльнікамі — на нязначную глыбіню (8-12 см). Пры лушчэнні адбываецца павярхоўнае рыхленне глебы, частковае абарочванне глебы і падразанне пустазелля. Лушчэнне вырабляюць перад зяблевым узворваннем поля восенню пасля ўборкі ўраджаю, каб стымуляваць прарастанне пустазелля перад асноўным узворваннем, а таксама знішчыць насякомых-шкоднікаў на розных стадыях іх развіцця ў глебе. Магчыма прымяненне лушчэння наўзамен восеньскага ўзворвання на чыстых ад пустазелля землях пры пажніўных пасевах або пасевах азімых пасля пара[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Лущение // Сельскохозяственный энциклопедический словарь (руск.) / Редкол.: В. К. Месяц (гл. ред.) и др. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 174, 284, 343, 524. — 565 с. — 100 000 экз.
  • Земледелие. 2 издание / под редакцией С. А. Воробьева — Москва, 1972.
  • Лушчы́льнік; Лушчы́ць; Лушчэ́нне // Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: У 5-ці т / АН БССР, Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа. — Мн.: Галоўная рэдакцыя Беларус. Сав. Энцыклапедыі, 1979. — Т. 3: Л — Паняты / [рэдактар П. М. Гапановіч]. — С. 64. — 672 с.