Луіджы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Луіджы (англ.: Luigi) — персанаж відэагульняў, створаны дызайнерам Сігэру Міямота для кампаніі Nintendo. Звычайна паказваецца як малодшы брат афіцыйнага талісмана Nintendo, Марыа. Упершыню з'явіўся ў аркадзе Mario Bros., дзе ён быў адным з галоўных персанажаў, як і Марыа. Пачынаючы з яго дэбюту, Луіджы з'явіўся ў многіх гульнях разам з Марыа, часцей за ўсё суправаджаючы яго ў ролі альтэрнатыўнага гульнявога персанажа, але часам гуляў ролю галоўнага героя (у гульнях Mario Is Missing!, Luigi's Mansion).

Першапачаткова Луіджы быў створаны як цалкам ідэнтычны Марыа персанаж, і іх можна было адрозніць толькі па колеры адзення: Луіджы заўсёды носіць зялёны камбінезон, а Марыа — чырвоны. Аднак, па меры выпуску новых гульняў і ўскладнення іх сюжэту, Луіджы стаў паўнавартасным персанажам, адрозным ад свайго брата і знешнім выглядам, і характарам.

У гульнях, дзе Луіджы — маляня, ён паказваецца як жудасны Плакса, але прыязны і вясёлы, а таксама трохі больш адважны, чым ён жа дарослы.

У мастацкім фільме 1993 года «Супербраты Марыа» характары Марыа і Луіджы памянялі месцамі. Луіджы там адчайны авантурыст, вечна шукае прыгодаў на сваю галаву, у той час як Марыа — наадварот, баязлівы прагматык-бурчун, якому прыходзіцца ісці за сваім няўрымслівым браткам і выцягваць яго з розных непрыемнасцей. Да ўсяго іншага, Луіджы, у выкананні Джона Легісама, спрэс пазбаўлены свайго характэрнага атрыбуту — вусоў.

Крытыка[правіць | правіць зыходнік]

  • Луіджы і Марыа занялі 1 месца ў рэйтынгу «самых лепшых перафарбаванах персанажаў камп'ютарных гульняў» сайта GamePro ў 2009 годзе[1].
  • Часопіс Nintendo Power паставіў Луіджы на пятае месца ў спісе сваіх любімых персанажаў[2].
  • GameDaily прадставіла Луіджы, як прыклад «забытага хлопца» — аднаго з 25 архетыпаў персанажаў камп'ютарных гульняў [3].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Koehn, Aaron. article/features/208570/17-best-palette-swapped-characters/ Palette Swapping: 17 Games that Did it Right. GamePro (13 студзеня 2009).
  2. Nintendo Power 250th issue!. South San Francisco, California: Future US. pp. 40, 47. {{cite book}}: Невядомы параметр |Year= ігнараваны (прапануецца |year=) (даведка)
  3. Buffa, Chris. Gallery and Images. GameDaily (23 студзеня 2009).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]