Луізіянскі паўночна-заходні дзяржаўны ўніверсітэт
Луізіянскі паўночна-заходні дзяржаўны ўніверсітэт | |
---|---|
англ.: Northwestern State University of Louisiana | |
Арыгінальная назва | англ.: Northwestern State University of Louisiana |
Заснаваны | 1884 |
Студэнты | 11 447[1] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Накеташ, Луізіяна, ЗША |
Сайт | nsula.edu |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Луізіянскі паўночна-заходні дзяржаўны ўніверсітэт (англ.: Northwestern State University of Louisiana) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў мястэчку Накеташ у штаце Луізіяна.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Гэта першая вышэйшая школа ў штаце, якая запрапанавала абітурыентам адукацыйныя праграмы ў галіне медсястрынства і бізнесу. Вучэльня, разам са шматлікімі іншымі дзяржаўнымі вучэльнямі штата, атрымала статус універсітэта ў 1970 годзе. Універсітэт быў адной з першых шасці вучэльняў, якія ўвайшлі ў праграму сумеснага прадпрыемства з НАСА. Студэнты працавалі з навукоўцамі НАСА, каб дапамагаць аналізаваць дадзеныя і праводзіць даследаванні для місіі шатла "Калумбія" ў 1996 годзе. Універсітэт прапануе больш за 50 адукацыйных праграм. Таксама кіраўніцтва вучэльні сцвярджае, што мае больш за 70 тысяч выпускнікоў.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Луізіянскі паўночна-заходні дзяржаўны ўніверсітэт
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы